Джэймс Кларк Рос нарадзіўся ў Лондане 15 красавіка 1800 года.
У флот трапіў яшчэ ў 12 гадоў, апынуўшыся на караблі свайго дзядзькі — эксперта па Арктыцы, капітана Джона Роса.
У 1818-33 гадах удзельнічаў у 6 арктычных экспедыцыях па пошуку Паўночна-Заходняга праходу, у тым ліку ў 3 пад кіраўніцтвам У. Э. Пары і ў 2 (1829-33) — свайго дзядзькі Дж. Роса. У час зімоўкі (1830-31) даследаваў паўвостраў Бутыя і адкрыў на яго заходнім узбярэжжы Паўночны магнітны полюс. У 1840-43 гадах здзейсніў на суднах «Эрэбус» і «Тэрар» 3 плаванні ў Антарктыду. Адкрыў частку мацерыка Антарктыды — Зямлю Вікторыі, мора і ледзяны бар'ер, вулканы Эрэбус і Тэрар, вызначыў становішча Паўднёвага магнітнага полюса, але дайшоў толькі да 78°09' паўднёвай шыраты. Яго імем названы бухта, праліў і мыс у Канадскім Арктычным архіпелагу, востраў каля берага Антарктычнага паўвострава, шэльфавы ледавік у Антарктыдзе і мора каля яе берагоў.
Імем Роса, акрамя мора і шэльфавага ледавіка, названыя два вострава ў Антарктыцы (Востраў Роса і Востраў Джэймса Роса), карабель, кратар на Месяцы, места ў Каліфорніі, гара на востраве Кергелен і іншыя.