Уваходзіць у паўднёва-заходнюю групу іранскіх моў.
Назва
Даследчыкі раней называлі мову дары персідска-кабульскай (фарсі-кабулі) ці проста кабулі, афганска-персідскай, кабульска-персідскай, кабульска-таджыкскай.
Мова класічнай персідска-таджыкскай літаратуры (9-15 стст.) у часы свайго бытавання таксама называлася parsī (у арабізаванай форме farsī), ці parsī-yi darī, г.зн. «прыдворная персідская», таму што гэта была мова двара, знаці, палітыкі і літаратуры, навукі і права таго часу.
У 1964 годзе ў Афганістане для афганскай нормы фарсі была прынята назва «дары».
Адраджэннем старога тэрміна афганцы імкнуліся падкрэсліць сваю прамую сувязь з мовай класічнай персідска-таджыкскай літаратуры 10-16 стст.
Развіццё дары неразрыўна звязана са станаўленнем новаперсідскай мовы на аснове мовы класічнай персідска-таджыкскай літаратуры (9-15 стст.), якая ў той час таксама называлася parsī (у арабізаванай форме farsī), ці parsī-yi darī, г.зн. «прыдворная персідская», і была мовай двара, палітыкі і літаратуры, навукі і права таго часу.
Распаўсюджанасць
Распаўсюджана ў асноўным у цэнтральных, паўночных і заходніх правінцыях Афганістана. Прыкладна для 4 млн чалавек мова дары ў яе розных дыялектных варыянтах з'яўляецца роднай, але ёю валодаюць многія іншыя народы Афганістана і Пакістана. Колькасць гаворачых на ёй дасягае 9-10 млн.
Пісьмо
Пісьменнасць дары створана на аснове арабскага пісьма з дабаўленнем 4-х літар для гукаў р, c, z, g, якіх няма ў арабскай.
Дыялекты
У аснове літаратурнай дары ляжыць кабульскі дыялект (кабулі).
Выдзяляюцца дзве групы дыялектаў:
У дары значны пласт запазычанняў з арабскай лексікі. Вялікі ўплыў на дары аказвае мова пушту, з якой яна з даўніх часоў знаходзіцца ў блізкім кантакце. Асабліва гэта прыкметна ў лексіцы і фанетыцы.
Граматыка
Тыпалагічна дары з'яўляецца мовай намінатыўнага строю, флектыўна-аналітычнага тыпу з элементамі аглюцінацыі. Флектыўнае словазмяненне назіраецца ў дзеяслове, дзе асабовыя канчаткі выражаюць значэнні ліку і асобы. Граматычнай катэгорыі роду няма. Марфалагічна ніяк не выражана катэгорыя адушаўлёнасці/неадушаўлёнасці.