Данііл Восіпавіч Спасовіч, таксама Даніэль Спасовіч (руск.: Даниил Осипович Спасович, польск.: Daniel Spasowicz; 1797[1], Мазыр, Мінская губерня — 18 (30) снежня 1882[1], Лемешыўка, Падольская губерня) — беларускі медык, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат філасофіі, доктар медыцыны і хірургіі[2].
Нарадзіўся ў 1797 годзе ў сям’і дыякана адной з уніяцкіх цэркваў Мінска, звестак пра маці не захавалася[3]. Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду герба «Ястрабец»[2]. Паступіў на факультэт фізіка-матэматычных навук Віленскага ўніверсітэта на казённы кошт, скончыў яго кандыдатам філасофіі 29 чэрвеня 1819 года[4]. Пасля гэтага Д. Спасовіч паступіў на медыцынскі факультэт таго ж універсітэта і скончыў яго лекарам 1-га аддзялення ў 1823 годзе[4]. У тым жа годзе, 29 чэрвеня, ён абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара медыцыны[5].
У 1824 годзе прызначаны павятовым урачом Рэчыцкага павета Мінскай губерні, дзе праслужыў сем гадоў і ў гэты час атрымаў у 1828 годзе ад Віленскага ўніверсітэта званне доктара хірургіі[4][5].
Пад яго кіраўніцтвам ужо ў 1825 годзе Рэчыца мела бальніцу, разлічаную на 25 коек, якая была буйнейшай у ва ўсёй Мінскай губерні[6].
4 сакавіка 1828 года ён прызваны годным звання фізіката або інспектара ўрачэбнай управы[4]. Выдатная праца ў Рэчыцы і здадзеныя экзамены прывяла да даравання залатой табакеркай ад Манарха, а крыху пазней і да павышэння па службе.
У 1831 годзе прызначаны акушэрам мінскай урачэбнай управы. Праз год заняў там жа пасаду інспектара, а з 1836 года складаўся яшчэ ўрачом Мінскага праваслаўнага духоўнага вучылішча[5].
Падчас трэцяй пандэміі халеры «за асаблівыя працы, аказаныя падчас бушавання ў 1848 годзе халеры» пасля быў уганараваны ордэнам Св. Ганны 2-й ступені.
У дадатак да інспектарскіх абавязкаў Д. Спасовіч удзельнічаў таксама ў рабоце Мінскага губернскага турэмнага камітэта — па сваёй пасадзе ён аўтаматычна прызначаўся дырэктарам т. зв. 5-га аддзялення гэтага камітэта, якое займалася санітарнымі і медыцынскімі праблемамі месцаў зняволення. З 1844 года ён выконваў абавязкі дырэктара Мінскага дзіцячага прытулку[4].
Непасрэднай медыцынскай практыкай займаўся ў бальніцы Мінскага духоўнага праваслаўнага вучылішча, а з 1840 года стаў штатным урачом Мінскай праваслаўнай духоўнай семінарыі, а яшчэ праз пяць гадоў пачаў выкладаць семінарыстам курс медыцыны. Таксама працаваў у Троіцкай бальніцы (руск.) (бел. Мінска[4].
У адстаўку выйшаў у 1864 годзе. Пасля гэтага працягваў жыць у Мінску, але пасля смерці дачкі Леанціны ад халеры, яны з жонкай пераехалі да дачкі Аляксандры ў Махноўку, якая знаходзілася на рацэ Гнілапяць (руск.) (бел. бліз мяжы Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губерняў[7]. Праз некалькі гадоў яны пераехалі ў Лэмэшыўку, дзе купіў маёнтак іх сын Уладзімір. Тэафіля Спасовіч памерла 17 верасня 1881 года ва ўзросце 79 гадоў, праз год і месяц, 30 кастрычніка 1882 года[8], не стала і самога Данііла Спасовіча. З некралога бачна, што медыцынскую практыку ён не спыняў да апошніх дзён.
За навуковую дзейнасць Д. Спасовіча ў 1839 годзе Віленскае таварыства ўрачоў прыняло яго ў свой склад у якасці член-карэспандэнта[4]. Надрукаваўшы ў 1851 годзе ў «Medicinische Zeitung Russland’s» (№ 193) свой першы артыкул «Lienitis carbunculosa et carbun culus Sibiricus» («Ліеніт і сібірская язва»), потым, на працягу многіх гадоў, быў сталым супрацоўнікам гэтага выдання[5].
Па ініцыятыве Данііла Спасовіча 23 снежня 1862 года было заснавана Таварыства мінскіх урачоў. Яно праіснавала ўсяго год, але стварыла прэцэдэнт. Пасля паўторнага адкрыцця таварыства ў 1867 годзе Спасовіч, які ўжо быў у адстаўцы, передаў яму свой збор кніг па медыцыне[9].
Падчас працы ў Рэчыцы ажаніўся з немкай Феафілай (Тэафілай) Міхайлаўнай Крэйц (1802-81), дачкой Міхаіла Крэйца (Michał Wincenty Kreutz) і Цэцыліі Крэйц, народжанай Аскерка (Cecylia Oskierka). Яго жонка атрымала добрую адукацыю, ведала мовы і «належала да вяршкоў грамадства Міншчыны»[10].
16 студзеня 1829 года ў сям’і нарадзіўся першынец Уладзімір[4].
Паводле фармулярнага спісу, складзенага ў 1859 годзе, і польскага генеалагічнага сайта «Wielka Genealogia Minakowskiego» можна пералічыць наступных іх дзяцей[4]:
Сям’я з 1854 года валодала невялікім маёнткам Сціклева непадалёку ад Мінска, фальварак не захаваўся[4].