Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1, з 2013 года гуляў за юнацкія каманды мазырскай «Славіі», з 2019 года пачаў выступаць за дубль, дзе замацаваўся на наступны год. У студзені 2021 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам. Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай мазыран. Дэбютаваў за «Славію» 22 чэрвеня 2022 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Маладзечна» (3:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. 6 лістапада 2022 года ўпершыню згуляў у Вышэйшый лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча з бабруйскай «Белшынай» (4:1).
У лютым 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[2], дзе стаў іграком асновы. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Славію»[3]. У студзені 2024 года трэніраваўся з наваполацкім «Нафтанам»[4], а ў лютым зноў далучыўся да «Ліды», якая падоўжыла арэнду[5][6].