Выхаванец лідскай ДЮСШ, з 2014 года пачаў прыцягвацца да складу клуба «Ліда» ў Першай лізе. У 2017 годзе канчаткова замацаваўся ў складзе і стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У ліпені 2018 года пакінуў лідскі клуб[2]. Пераехаў у Польшчу і стаў выступаць за клуб пятага дывізіёна «Мажыцка», аднак у студзені 2019 года вярнуўся ў «Ліду»[3].
З ліпеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Энергетыку-БДУ» і ў жніўні падпісаў кантракт з клубам[4]. 16 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Гомеля» (1:1) і быў заменены ў другім тайме. У сезоне 2019 згуляў яшчэ ў шэсці матчах, а ў 2020 годзе стаў выступаць пераважна за дубль.
У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[5], а на наступны год перайшоў у лідскі клуб ужо на трывалай аснове. У 2022 годзе стаў капітанам каманды.