У 1620 у Данюшаве з фундацыі Яна Кішкі і яго жонкі Крысціны з Друцкіх-Сакольскіх збудавалі першы касцёл.
У 1728 Мікалай Кошыч заснаваў у Данюшаве езуіцкую місію. Па ліквідацыі ордэна езуітаў у 1773 касцёл стаў парафіяльным.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Данюшава апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1809 Марцін Кліманскі збудаваў у мястэчку новы касцёл. У 1899 святыню з дапамогай прыхаджан пашырыў ксёндз Гінтаўт Ніказег. Каталіцкая парафія Данюшава належала да Свірскага дэканата і налічвала 3720 вернікаў. Само мястэчка ў сярэдзіне XIX ст. знаходзілася ў валоданні Чарноцкіх.
Канстанцін Тышкевіч пасля падарожжа Вяллей ў 1857 у кнізе «Вялля і яе берагі» перадаў свае ўражанні ад Данюшава:
На высокім правым беразе Вяллі, сярод зеляніны дрэваў бялее шляхецкая сядзіба, упарадкаваная і багатая. За ёй сціплы драўляны касцёл, а далей – доўгая вёска, акуратная і чыстая
У Першую сусветную вайну ў Данюшаве месціўся нямецкі шпіталь. У гэты час у двары касцёла паставілі два помнікі памерлым афіцэрам. Пасля таго як лінія фронта стабілізавалася непадалёк ад мястэчка, немцы ўзвялі перад касцёлам вялікі помнік з камянёў і бетону, які прысвяцілі «памяці слаўнага наступлення 1915». Пасля заканчэння вайны парэшткі нямецкіх салдат і афіцэраў перазахавалі на вайсковых могілках у вёсцы Маркоўцы. На высокім каменным пастаменце нямецкага помніка паставілі скульптуру Божай Маці.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
↑Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).