Дамінік Мікалаевіч Пац (? — 1579) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Падкаморы берасцейскі з 1568, кашталян смаленскі з 1571.
Меў маёнткі ў Берасцейскім павеце (каля 1900 сялянскіх двароў). Удзельнічаў у заключэнні Люблінскай уніі 1569. Кальвініст.
Сям'я
Быў сынам падляшскага ваяводы Мікалая Паца і Аляксандры Гальшанскай. Меў братоў Станіслава, Мікалая і Паўла.
Ажаніўся з Ганнай Лозкай, дачкой берасцейскага войскага Андрэя Барысавіча Лозкі, удавой Льва Пацея. Ад Дамініка паходзіць берасцейская галіна роду Пацаў.
Генеалогія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Дамінік Мікалаевіч Пац — продкі |
---|
|