Станіслаў Мікалаевіч Пац (каля 1525—1588) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Сын Мікалая Паца і Аляксандры Гальшанскай, брат Мікалая, Дамініка і Паўла.
Падстолі ВКЛ з 1552, ваявода віцебскі з 1566, староста суражскі, веліжскі і трабскі. Удзельнічаў у баях з крымскімі татарамі і ў Інфлянцкай вайне 1558—1582, абараняў Віцебск у 1568.
Сям’я
Ажаніўся з Крысцінай, дачкой Гераніма Аляксандравіча Хадкевіча, меў з ёй сыноў Юрыя (каля 1560—1608) і Самуэля (каля 1570—1598).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Станіслаў Мікалаевіч Пац — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|