«Гісторыя цацак: Вялікія ўцёкі» — амерыканскі анімацыйны фільм. 3D-фільм студыі «Pixar». Трыквел мультфільма «Гісторыя цацак».
Самы касавы фільм 2010 года, першы ў гісторыі анімацыйны фільм, касавыя зборы якога перавысілі мільярд долараў. Пераможца прэміі «Оскар» (2011) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».
Эндзі вырас і збіраецца з’ехаць у каледж, а яго цацкі выпадкова трапілі ў дзіцячы садок. Высветлілася, што дзеці ў гэтым садку дзеляцца на дзве групы: тыя, што добра абыходзяцца з цацкамі, і тыя, што абыходзяцца дрэнна. Тамсама героі сыткаюцца з групоўкай цацак, якія стараюцца зрабіць так, каб з імі гулялі толькі добрыя дзеці, а дрэнныя – з рэштаю цацак.
Цацкі Эндзі вырашаюць уцякаць. У выніку ім удаецца звергнуць лідара групоўкі, застацца ў дзіцячым садку і знайсці баланс паміж гульнямі з добрымі і дрэннымі дзецьмі.