Грэгары Хэнкок Хемінгуэй (англ.: Gregory Hancock Hemingway; 12 лістапада 1931 — 1 кастрычніка 2001), таксама вядомы як Глорыя Хемінгуэй (англ.: Gloria Hemingway) — трэці і самы малодшы з дзяцей пісьменніка Эрнэста Хемінгуэя. Ён стаў лекарам і аўтарам мемуараў пра жыццё з Эрнэстам Хемінгуэем. У сярэдзіне 1990-х яму зрабілі аперацыю па змене пола.