Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Лівіі — кантынгент савецкіх вайскоўцаў у Лівіі, які аказваў падтрымку ўзброеным сілам краіны з 1970 па 1992 год.
Савецкія ваенныя спецыялісты знаходзіліся на кантрактнай аснове і ўдзельнічалі ва ўсіх сферах ваеннага будаўніцтва. У 1970—1980 гадах іх сіламі былі распрацаваны баявыя і палявыя статуты, навучанні па службе штабоў, даведнікі для камандзіраў батальёнаў і рот, памяткі для салдат. Пры тэхнічным садзейнічанні СССР былі пабудаваныя прадпрыемствы ваеннай прамысловасці. Замежныя вайскоўцы як кансультанты былі задзейнічаны ў ваенных канфліктах з суседнімі дзяржавамі: Чад, Судан, Нігер, Туніс і Егіпет.
За гады супрацоўніцтва СССР і Лівіі ў краіне працавала каля 11 тыс. ваенных спецыялістаў і перакладчыкаў, 22 з іх загінулі або памерлі ад ран і хвароб.
Адначасова з савецкімі ваеннымі саветнікамі ў Лівіі працавалі французскія спецыялісты, якія суправаджалі пастаўкі сваёй ваеннай тэхнікі.
У постсавецкі час не менш за чатыры—пяць тысяч ваенных спецыялістаў — грамадзяне Расіі, Беларусі, Украіны, Казахстана — звольніўшыся з Узброеных сіл, працягнулі працу ў Лівіі ў якасці вольнанаёмных (грамадзянскіх) спецыялістаў[1].
Крыніцы
Спасылкі
|
---|
|
Групы войск | |
---|
Групы спецыялістаў | |
---|
Эскадры ВМФ | |
---|