Геранёнскі замак

Геранёнскі замак. Н. Орда
Рэшткі замка

Геранёнскі замак — помнік палацава-замкавай архітэктуры канца XV — XVIII ст. каля в. Геранёны ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі.

Гісторыя

Замак пабудаваны, верагодна, на мяжы XV—XVI ст., калі Геранёнамі валодаў канцлер ВКЛ і віленскі ваявода Ольбрахт Гаштольд. Геранёны пачынаюць звацца ў дакументах «мураванымі» (murata) не пазней за 1510 год[1]. Да 1542 года замкам валодалі Гаштольды, потым — вялікія князі літоўскія і каралі польскія Жыгімонт Стары і Жыгімонт II Аўгуст, да 1588 года — розныя асобы, пазней Сапегі, з 1643 года — падскарбі Мікалай Кішка. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 замак разбурыла рускае войска. З канца XVII ст. інвентары паказваюць паступовае далейшае разбурэнне.[2] З 1670 года замак і в. Геранёны на дзяржаўным утрыманні. У 1708 годзе ў замку з атрадам шведскага войска размяшчаўся польскі кароль Станіслаў Ляшчынскі. Пасля Паўночнай вайны 1700—1721 замак прыйшоў у заняпад.

У пачатку ХІХ ст. у Геранёнскім замку ўжо не жылі, у сярэдзіне стагоддзя значную частку руін разабралі на ўзвядзенне ў в. Ліпнішкі розных гаспадарчых будынкаў. Напалеон Орда замаляваў у сярэдзіне XIX ст. толькі руіны замка вышынёй да першага паверху.

Архітэктура

Замак размяшчаўся на штучнай выспе, насыпанай з зямлі, выкінутай з рова, які абкружаў замчышча. Перад ровам быў земляны вал вышынёй 9-10 м, шырынёй каля 15 м і даўжынёй па перыметры больш за 700 м. Вал у плане нагадваў выцягнуты прамавугольнік з закругленымі вугламі. Абарона замка не была разлічана на прыродныя перашкоды і не мела штучнага абваднення. Толькі знешні абарончы роў на асобных участках мог напаўняцца вадой у час веснавога таяння снегу або ўвосень, калі ішлі дажджы. Характар першапачатковых навальных канструкцый Геранёнскага замка не высветлены, але, відаць, гэта былі звычайныя драўляныя сцены. Замак меў выгляд квадрата (27x27 м), на кожным вугле якога стаялі мураваныя цыліндрычныя вежы (дыяметр 8 м).

Даследаванне (1972, М. Ткачоў) уцалелых рэшткаў сцен і вежаў паказала, што яны былі складзены ў традыцыйнай для Беларусі тэхніцы паласатай муроўкі з шырокім выкарыстаннем каменю і цэглы, якая ішла ў асноўным на абліцоўку вежаў. Вапнавы раствор мае нязначны дамешак тоўчанай гліны і вызначаецца трываласцю. Сцены замка таўшчынёй 1,4 м на асобных участках дасягаюць цяпер вышыні 4 м. Першапачаткова яны былі не намнога вышэйшыя за вонкавы абарончы вал, які прызначаўся, магчыма, у першую чаргу для прыкрыцця замка ад прамога абстрэлу. Завяршэнне замкавых сцен было, відаць, цаглянае. Падмуркі вышынёй 1 м зроблены з вялікіх камянёў (70x50 см), пакладзеных на вапне. Прамежкі паміж імі старанна заштукаваны кавалкамі цэглы і раствору.

Двухметровай таўшчыні сцены вежаў складзены з каменю (муроўка лусковая) і звонку абліцаваны цэглай (муроўка гатычная). Таўшчыня вапнавага раствору 2-3,5 см. Цэгла — буйнапамерная, баразнаватая, памерамі 29,5 x 13(14) x 6(8,5) см. Глыбіня залягання падмурка вежаў і сцен каля 1 м. Падмуркі перавязаны, а лініі каменнай і цаглянай муроўкі супадаюць. Аднолькавыя тэхніка муроўкі і памеры цэглы сведчаць пра адначасовасць будавання сцен і вежаў. Паўночна-заходняя вежа мела скляпеністае перакрыцце, якое раздзяляла 2 ніжнія паверхі (захаваўся аконны праём ніжняга паверха вышынёй 1 м і шырынёй 0,6 м з гатычнай аркай).

Апроч самога замка мураванымі былі нарожныя рандэлі і брама на акаляючым замак вонкавым вале. Пазней уздоўж унутранага боку валу была памураваная падпорная сценка.

Пытанне жылых памяшканняў замка вывучанае не цалкам. Часам як апісанне замкавага палацу разглядаюць згадку 2-павярховага часткова мураванага дома ў інвентары 1765 г., аднак пры параўнанні з іншымі інвентарамі Геранёнаў з гэтага перыяду выглядае больш імаверным, што размова пра асобны будынак «на прыезд панскі», узведзены, відаць, нават за межамі замкавых валоў. Гэтак жа не адносіўся, імаверна, да замка і драўляны жылы будынак, згаданы ў 1560-х.[2]

Пры раскопках знойдзена плоская і карытападобная чарапіца, якой накрывалі дахі вежаў, а таксама дахі над баявым ходам сцен і палац.

Фартыфікацыя

Геранёнскі замак узводзіўся ў тыя часы, калі значна вырасла роля артылерыі. У сувязі з гэтым асноўны цяжар абароны сталі пераносіць на вонкавыя ўмацаванні — равы і валы. Замак быў адной з першых у ВКЛ спробаў фартыфікаці ва ўмовах прымянення агнястрэльнай зброі, мяркуецца, што замак у лініі абароны меў прататып бастыёну.

Валы рабілі такія высокія, каб яны надзейна закрывалі галоўную частку замкавага будынка, і на значнай адлегласці ад яго. У Геранёнскім замку, напрыклад, валы аднесены на 80 м. Цэнтр абароны тут акцэнтаваны на знешнім вале (цяпер дасягае вышыні 10 м). З унутранага боку яго зроблена мураваная сцяна таўшчынёй 1,25 м і вышынёй 4,5 м, якая выконвала ролю падпорнай сценкі і надзейна прадухіляла апаўзанне вала ўнутр замкавага двара. Пад яе заслонай у час аблогі маглі перамяшчацца воіны гарнізона, пра што сведчыць брукаваная дарожка каля самага нізу сцяны. Пасля адной з падсыпак вала будаўнікі вымушаны былі падмацаваць сценку невялікімі контрфорсамі — «бычкамі», узведзенымі амаль праз кожныя 3-3,5 м. Падпорная сцяна і «бычкі» выкананы ў тэхніцы паласатай муроўкі з выкарыстаннем вялізных (каля 1 м) абчасаных камянёў і цэглы, пакладзеных на вапне. Цэгла, як і на замку, баразнаватая. Адрэзкі падпорнай сценкі зыходзіліся ў вуглах вала і пераходзіць у 7-кантовыя вежы-рандэлі (таўшчыня сцен 1,75 м), якія з’яўляліся важнымі агнявымі пунктамі. Можна меркаваць, што яны былі 2-павярховыя, з белечным перакрыццем, ніжні паверх (выш. каля 4,5 м) поўнасцю знаходзіўся ў тоўшчы вала. Тут, напэўна, хавалі ваенныя прыпасы і рыштунак. 2-і паверх пачынаўся ад паверхні вала і нагадваў 7-кантовы мураваны бастыён з перыметрам сцен каля 25 м. Гэта дазваляла размясціць тут некалькі гармат або некалькі дзясяткаў салдат. На 2-і паверх вяла мураваная лесвіца, якая пачыналася каля самага нізу падпорнай сцяны, у стыку яе з рандэлем. Значную агнявую сілу можна было сканцэнтраваць і на самім земляным вале. На асобных участках, асабліва з усходу, дзе быў уезд у замак, шырыня вяршыні вала дасягае цяпер 6-7 м. На такой пляцоўцы можна было размясціць ці традыцыйныя драўляныя сцены вянковай або парканнай канструкцыі ці характэрныя для XVI—XVII ст. земляныя брустверы. Абарончы роў тут дасягае глыбіні 4 м і шырыні 15 м.

Уязная замкавая брама размяшчалася ў ніжнім паверсе паўднёва-заходняга рандэля, сцены якога мелі таўшчыню каля 2,2 м. Да брамы траплялі па перакінутым праз роў лёгкім драўляным мосце. Частка моста перад ёй, магчыма, падымалася на ланцугах. Уезд у замак трымаўся пад абстрэлам з верхняй часткі брамы і з прымыкаючых да яе гародняў. Справа ад брамы існаваў бастыёнападобны выступ, які фланкіраваў агнём мост і бліжэйшыя доступы да брамы. Такі элемент абароны з’яўляецца адным з першых вядомых на Беларусі і датуецца пач. XVI ст. Гэта як бы правобраз тых бастыёнаў і бастыённай сістэмы ўмацаванняў, якія шырока распаўсюдзіліся на Беларусі ў 2-й пал. XVI—XVII ст.

Дадатковай перашкодай на шляху ў замак з’яўляўся і мураваны Геранёнскі Мікалаеўскі касцёл (пабудаваны ў 1519). Абнесены сцяной, ён прымыкаў непасрэдна да абарончага рова перад брамай.

З ваеннага пункту гледжання Геранёнскі замак у пачатку XVI ст. быў магутным збудаваннем. Ён увабраў у сябе амаль усе вядомыя тады элементы фартыфікацыі, якія дазвалялі на працягу доўгага часу процістаяць тагачаснай тактыцы і тэхніцы аблогі.

Зноскі

  1. Брыль А. Ф. Назва «Murata Gyeranony» ў дакументах 1510—1523 гг. і датыроўка геранёнскага замка // Studia Historica Europae Orientalis. — Минск: РИВШ, 2014. — С. 201—203.
  2. а б Брыль А. Палац Геранёнскага замка ў святле інвентароў XVI—XVIII стст. // Архіварыус. Выпуск 14. Мінск, 2016. С. 127—132.

Літаратура

Спасылкі

Read other articles:

King of Aragon and Valencia, Count of Barcelona and King of Sicily (1267-1327) James IIJames, from a manuscript (BNF, Latin 4670 A) of the Catalan constitutionsKing of SicilyReign2 November 1285 – 20 June 1295PredecessorConstance II of Sicily and Peter III of AragonSuccessorFrederick IIIKing of Aragon and ValenciaCount of BarcelonaReign18 June 1291 – 2 or 5 November 1327PredecessorAlfonso IIISuccessorAlfonso IVKing of Sardinia and CorsicaReign4 April 1297 – 2 or 5 November 1327Successor...

 

中华人民共和国审计署 1999年规定:印章直径5厘米,中央刊国徽,由国务院制发。 中华人民共和国审计署官方标志 主要领导 审计长 侯 凯 副审计长(3) 章 轲、 王本强、 李 锋 纪检监察组长 任洪斌 二级副总监察官 总审计师 赵保林 党组成员 郝书辰(副部长级) 机构概况 业务上级机构 中央审计委员会 组织上级机构 中华人民共和国国务院 机构类型 国务院组成部

 

2013 studio album by Tim Berne's SnakeoilShadow ManStudio album by Tim Berne's SnakeoilReleasedOctober 4, 2013RecordedJanuary 2013StudioThe Clubhouse, Rhinebeck, NYGenreJazzLength77:02LabelECMECM 2339ProducerDavid Torn and Tim BerneTim Berne chronology Snakeoil(2012) Shadow Man(2013) You've Been Watching Me(2015) Shadow Man is an album by American composer and saxophonist Tim Berne's band Snakeoil, recorded in January 2013 and released on ECM in October later that year.[1] Rec...

Sludge metalMelvins tampil langsung pada Oktober 2006. Kiri ke kanan: Buzz Osborne, Coady Willis, Dale Crover (di belakang drumset) dan Jared Warren.Nama lainSludge[1]sludge doom[2]Sumber aliranHardcore punk[3]doom metalSumber kebudayaanPertengahan-akhir 1980an Washington, Amerika SerikatGenre campuran (fusion)SludgecoreVersi lokalNew Orleans, LouisianaSavannah, GeorgiaNorth CarolinaTopik lainnya Grunge post-metal rok selatan stoner rock Sludge metal (juga dikenal seba...

 

MontparnasseQuartier administratifQuartier du MontparnassePemakaman MontparnasseKoordinat: 48°50′25″N 2°19′39″E / 48.84028°N 2.32750°E / 48.84028; 2.32750Koordinat: 48°50′25″N 2°19′39″E / 48.84028°N 2.32750°E / 48.84028; 2.32750Negara PrancisRegionÎle-de-FranceKomuneParisArondisemenke-14Luas • Total1,126 km2 (0,435 sq mi)Populasi (2016)[1] • Total18,712 •...

 

1939 film by Mitchell Leisen MidnightTheatrical release posterDirected byMitchell LeisenScreenplay by Charles Brackett Billy Wilder Story by Edwin Justus Mayer Franz Schulz Produced byArthur Hornblow Jr.Starring Claudette Colbert Don Ameche John Barrymore Francis Lederer Mary Astor Elaine Barrie CinematographyCharles LangEdited byDoane HarrisonMusic byFrederick HollanderProductioncompanyParamount PicturesDistributed byParamount PicturesRelease date March 24, 1939 (1939-03-24)&#...

College ice hockey team College ice hockey teamOhio State Buckeyes women's ice hockey Current seasonUniversityOhio State UniversityConferenceWCHAHead coachNadine Muzerall7th season, 157–67–19 (.685)ArenaThe Ohio State University Ice RinkColumbus, OhioColorsScarlet and gray[1]   NCAA Tournament championships2022NCAA Tournament Runner-up2023NCAA Tournament Frozen Four2018, 2021, 2022, 2023NCAA Tournament appearances2018, 2020, 2021, 2022, 20...

 

Member of the Uttar Pradesh Legislative Assembly Surendra ChaurasiaMember of the Uttar Pradesh Legislative AssemblyIncumbentAssumed office 2022ConstituencyRampur Karkhana Personal detailsBorn (1989-07-22) 22 July 1989 (age 34)Kushahari in Deoria, Uttar Pradesh, IndiaPolitical partyBhartiya Janata PartyEducationGraduate[1]OccupationAgriculture & Business Surendra Chaurasia (born 22 July 1989) is a farmer, turned politician of the Bhartiya Janata Party who is an elected[...

 

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada April 2017. Arley de Queroz SandimInformasi pribadiTanggal lahir 25 Mei 1986 (umur 37)Tempat lahir BrasilPosisi bermain PenyerangKarier senior*Tahun Tim Tampil (Gol)2005 Sagan Tosu * Penampilan dan gol di klub senior hanya dihitung dari liga domestik Arley de Q...

Endurance race in Watkins Glen, New York Track map of Watkins Glen International The 2023 Sahlen's Six Hours of The Glen was an endurance sports car race sanctioned by the International Motor Sports Association (IMSA). The race was held at Watkins Glen International in Watkins Glen, New York on June 25, 2023. The race was the fifth round of the 2023 IMSA SportsCar Championship, and the third round of the 2023 Michelin Endurance Cup. Background Watkins Glen International, where the race was he...

 

Untuk perang oleh Pangeran Diponegoro, lihat Perang Jawa. Perang JawaLukisan Jawa abad ke-19 menggambarkan salah satu episode Perang Tionghoa, perang yang meletus di Jawa tahun 1741-1743Tanggalca.1 Februari 1741 hingga awal 1743LokasiJawa Tengah & Jawa TimurHasil Kemenangan BelandaPihak terlibat Pasukan gabungan Tionghoa dan Jawa Kesultanan Mataram (hingga 1741) Persekutuan Dagang Hindia Timur Kesultanan Mataram (sejak 1742) Tokoh dan pemimpin Singseh  (POW) Khe Pandjang Pakubuwono I...

 

This article is about the 1996 video game. For the 1920 film, see The Beggar Prince. This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Beggar Prince – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (September 2009) (Learn how and when to remove this template message) 1996 video gameBeggar PrinceCover art of Begga...

This article includes a list of references, related reading, or external links, but its sources remain unclear because it lacks inline citations. Please help to improve this article by introducing more precise citations. (April 2020) (Learn how and when to remove this template message) Football clubNorth Alabama SCFull nameNorth Alabama Soccer CoalitionFounded2008StadiumJohn Hunt Park Championship Soccer StadiumLeagueNational Premier Soccer League USL League TwoWebsiteClub website Home colour...

 

Arsenio Frugoni Arsenio Frugoni (1914–1970) was an Italian medieval historian particularly noted for his influential and innovative work on medieval biography and religious studies. Education and career Frugoni received his doctorate in 1938 from the elite Scuola Normale Superiore in Pisa and pursued post-graduate studies at the Italian Historical Institute for the Middle Ages (Istituto storico italiano per il medio evo)[1] in Rome. In 1954, he returned to Pisa to teach medieval his...

 

Hamlet and census-designated place in New York, United StatesSt. James, New YorkHamlet and census-designated placeWelcome to St. JamesU.S. Census mapSt. JamesCoordinates: 40°52′38″N 73°9′19″W / 40.87722°N 73.15528°W / 40.87722; -73.15528Country United StatesState New YorkCountySuffolkArea[1] • Total4.57 sq mi (11.82 km2) • Land4.56 sq mi (11.82 km2) • Water0.00 sq ...

Place in Lower Carniola, SloveniaSela pri ŠtravberkuSela pri ŠtravberkuLocation in SloveniaCoordinates: 45°51′38.62″N 15°11′25.2″E / 45.8607278°N 15.190333°E / 45.8607278; 15.190333Country SloveniaTraditional regionLower CarniolaStatistical regionSoutheast SloveniaMunicipalityNovo MestoArea • Total1.4 km2 (0.5 sq mi)Elevation486.1 m (1,594.8 ft)Population (2002) • Total7[1] Sela pri Štravberku...

 

French economist, author and professor Gilbert ÉtienneGilbert Étienne (left)Born(1928-06-22)22 June 1928Neuchâtel, SwitzerlandDied17 May 2014(2014-05-17) (aged 85)Geneva[1][2]NationalitySwissOccupation(s)Economist, author, professor Gilbert Étienne (22 June 1928 – 17 May 2014) was a Swiss economist, author and professor.[3] Étienne is best known for his extensive publishing on economic subjects related to India, China and Pakistan. He was a professor at the...

 

Der hl. Benedikt übergibt seine Regel an den hl. Maurus und andere Mönche; frz. Miniatur aus einem Manuskript der Regula Benedicti, Abtei Saint-Gilles, 1129 Der hl. Benedikt schreibt seine Regel, Hermann Nigg (1926) Die Benediktsregel oder Benediktinerregel, auch Benediktusregel (lat. Regula Benedicti [RB]), ist ein von Benedikt von Nursia verfasstes Klosterregularium, das er für das von ihm gegründete Gemeinschaftskloster Monte Cassino in Mittelitalien aufstellte. Seit ihrer Abfassung in...

Paghimo ni bot Lsjbot. Nesticella taurama Siyentipikinhong Pagklasipikar Kaginharian: Animalia Ka-ulo: Arthropoda Kahutong: Arachnida Kahanay: Araneae Kabanay: Nesticidae Kahenera: Nesticella Espesye: Nesticella taurama Siyentipikinhong Ngalan Nesticella tauramaLehtinen & Saaristo, 1980 Kaliwatan sa kaka ang Nesticella taurama[1]. Una ning gihulagway ni Pekka T. Lehtinen ug Michael Ilmari Saaristo ni adtong 1980.[2] Ang Nesticella taurama sakop sa kahenera nga Nesticella, ...

 

Psychological research of the law This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Legal psychology – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (July 2019) (Learn how and when to remove this message) Part of a series onPsychology Outline History Subfields Basic psychology Abnormal Affective neuroscience Aff...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!