Георгій Самсонавіч Дзацэні́дзэ (груз. გიორგი სამსონის ძე ძოწენიძე; 23 лютага 1910, Кутаісі —5 мая 1976) — грузінскі геолаг. Акадэмік Акадэміі навук Грузінскай ССР (1955), акадэмік Акадэміі навук СССР (1968).
Скончыў Тбіліскі ўніверсітэт у 1929 годзе. З 1933 года ў педагагічным інстытуце ў Кутаісі. З 1934 года ў Тбіліскім універсітэце (у 1958—1959 гадах рэктар). У 1955—1958 гадах віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Грузінскай ССР.
Навуковыя працы прысвечаны праблемам палеавулканалогіі, сувязі магматызму з тэктонікай, вулканагенна асадкавага літагенезу.