Генрых Казіміравіч Кулакоўскі (1808 — 7 студзеня 1890) — рускі лекар, стацкі саветнік, доктар медыцыны і прафесар ваеннай Медыка-хірургічнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу (цяпер Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава).
Пасля заканчэння гімназіі ў Слуцку, у 1825 г. паступіў у Віленскі ўніверсітэт, дзе вывучаў спачатку матэматыку, затым юрыспрудэнцыю і, нарэшце, перайшоў да вывучэння медыцыны. У 1837 — асістэнт клінікі ўнутраных хвароб, а таксама празектар. У 1842 доктар медыцыны, тады ж перайшоў у Пецярбург, ад'юнктам у клініку Мяноўскага і адкрыў курс чытанняў па хваробах скуры. З 1849 экстра-, а з 1852 ардынарны прафесар фармакалогіі, але разам з тым працягваў чытанні па хваробах скуры і арганізаваў першую ў Расіі спецыяльную бальніцу для лячэння хворых са скурнымі хваробамі.