Гарадская метраполія Ла-Карунья — гарадская метраполія (ісп.) (бел. ў правінцыі Ла-Карунья ў Іспаніі, цэнтрам якой з’яўляецца горад Ла-Карунья. Метраполія не мае афіцыйнага юрыдычнага статусу (ісп.) (бел. ў адпаведнасці з іспанскім заканадаўствам аб мясцовым кіраванні. Такім чынам, мяжа не з’яўляецца афіцыйнай, былі прапанаваныя некалькі варыянтаў:
Міністэрства жыллёвага будаўніцтва (ісп.) (бел. лічыць[1], што метраполія складаецца з 10 муніцыпалітэтаў: Ла-Карунья, Алейрас, Артэйха, Кульярэда (руск.) (бел., Камбрэ, Сада (руск.) (бел., Бетансас (руск.) (бел., Бергонда (руск.) (бел., Абегонда (руск.) (бел. і Караль (руск.) (бел..
Па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 года метраполія ў такіх межах будзе мець насельніцтва 394.133 жыхароў, якое пражывае на агульнай плошчы 376,42 км², што дае шчыльнасць насельніцтва ў 1.047 асоб/км².
Праект AUDES адзначаў[2] у 2006 годзе, што «гарадская метраполія» Ла-Карунья была сфарміравана з 11 муніцыпалітэтаў: Ла-Карунья і Алейрас лічацца «асноўнымі гарадамі», таксама ёсць «другасныя гарады» Абегонда (руск.) (бел., Артэйха, Бергонда (руск.) (бел., Бетансас (руск.) (бел., Камбрэ, Караль (руск.) (бел., Кульярэда (руск.) (бел., Ларача (руск.) (бел. і Сада (руск.) (бел..
Франсіска Руіс, удзельнік праекту AUDES, абмяжоўвае «гарадскую метраполію» толькі як Ла-Карунья — Алейрас — Артэйха па даных перапісу 1998 года.
Паводле даных перапісу 2009 года, агульная колькасць насельніцтва складае 412.523 чалавек. Большая частка насельніцтва пражывае ў сталіцы метраполіі.
У горадзе Ла-Карунья сярэдняя шчыльнасць складае 6480,7 чалавек на квадратны кіламетр, а сярэдняя па ўсёй сталічнай вобласці — 761,3 чалавек на квадратны кіламетр.
Па падліку World Gazetteer [3] агламерацыя Ла-Карунья налічвала 378 299 жыхароў у 2010 годзе.