Ганконг Мастэрс 2017 (англ.: Hong Kong Masters 2017) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 20 да 23 ліпеня 2017 года на стадыёне Каралевы Лізаветы ў Ганконгу. Прызавы фонд турніру склаў £315,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Ніл Робертсан, які перайграў на сваім шляху чэмпіёна свету Марка Сэлбі (5:3), Марку Фу ў паўфінальным матчы (6:4) і Роні О’Салівана ў фінальным паядынку (6:3). Такім чынам, 35-гадовы аўстраліец выйграў першы прафесійны тытул за год (пасля перамогі на Рыга Мастэрс ў чэрвені 2016 года) і другі турнір у Ганконгу (пасля перамогі на General Cup 2012 года).
Прызавы фонд турніру склаў £315,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.
У сямі матчах асноўнай стадыі Ганконг Мастэрс гульцы аформілі 9 соценных брэйкаў. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 44 серый, што ў сярэднім азначае каля 6.3 паўсоценных серый у матчы.
Лідарам па колькасці соценных серый стаў фіналіст спаборніцтва Роні О’Саліван з трыма сэнчуры-брэйкамі. Па колькасці серый «50+» лідарам стаў пераможца турніру Ніл Робертсан, які зрабіў 15 паўсоценных серый, дзве з якіх перавысілі 100 ачкоў. Роні О'Саліван выканаў найвышэйшы брэйк турніру ў 143 балы ў фінальным матчы супраць Ніла Робертсана.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.