Галіцкае княства

Гістарычная дзяржава
Галіцкае княства
Герб
Герб
1124 — 1199

Сталіца
Рэлігія праваслаўе
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галіцкае княства — дзяржаўнае ўтварэнне Паўднёва-Заходняй Русі ў XII — пач. XIV ст.

Перадгісторыя

З X стагоддзя землі ў вобласці Днястра, Сана і Буга былі арэнай барацьбы князёў Польшчы і Русі. У 1030-31 гады кіеўскі князь Яраслаў Уладзіміравіч адваяваў гэтыя землі ў палякаў (да гэтага яны былі ў 1018 годзе заняты польскім князем Баляславм I). Затым з-за іх пачалася барацьба паміж унукам Яраслава Расціславам Уладзіміравічам і Расціславічамі, з аднаго боку, і Ізяславам Мсціславічам — з другога, якая скончылася абасабленнем гэтай тэрыторыі.

1124—1199 гады

У 1124 годзе га­ліцкім кня­зем стаў сын церабоўльскага князя Васількі Расціславіча — Іван Васількавіч. Пасля яго смер­ці (1141) Галіцкае княства пе­райшло пад уладу перамышльскага князя Уладзіміра Валадаравіча, які зрабіў Галіч сваёй сталіцай.

У сярэдзіне XII стагоддзя ў Галіцкае княства ўвайшлі Чэрвенскія гарады і іншыя землі, а таксама гарады Бужск, Шумск, Ціхомль і інш. Свайго росквіту княства дасягнула ў княжанне Яраслава Асмамысла (1153-87), яго тэрыторыя распасціралася з поўначы на ​​поўдзень ад г. Чэрвен да вусця Дуная, а з захаду на ўсход — ад вярхоўяў р. Віслока да вытоку Паўднёвага Буга. Будаваліся гарады на Дунаі, развіваліся рамёствы і гандаль (з Візантыяй, Польшчай, Венгрыяй, рускімі княствамі). Яраслаў Асмамысл абараняў заходнія межы Галіцкага княства, паспяхова змагаўся з качэўнікамі і кіеўскімі князямі.

Пры малалікасці дынастыі і адсутнасці дробных другарадных князёў у Галіцкай зямлі сфарміравалася магутная — галоўным чынам землеўласніцкая — баярская арыстакратыя. Тым часам князь Уладзіміра-Валынскага княства Раман Мсціславіч вёў няспынныя войны з суседзямі і міжусобныя войны на Русі. Яго княжанне праходзіла ў вострай барацьбе з галіцкімі баярамі. Каля 1199 года памёр галіцкі князь Уладзімір Яраславіч, які не меў законных спадчыннікаў, пасля чаго Раман Мсціславіч авалодаў прастолам Галіцкага княства, у выніку пад яго ўладай утварылася адзінае Галіцка-Валынскае княства.

Пасля 1206 года

Пасля распаду Галіцка-Валынскага княства ў Галіцкім княстве ў 1206-11 гадах (з невялікімі перапынкамі) княжылі ўнукі Яраслава Асмамысла і сыны чарнігаўскага князя Ігара Святаславіча — Уладзімір і Раман Ігаравічы. Аднак спроба галічан аднавіць ранейшую дынастыю Расціславічаў, з якой асацыявалася незалежнасць, не ўдалася. Імкнучыся да пашырэння сваіх правоў, Ігаравічы расправілія з галіцкімі баярамі. У адказ галічане з дапамогай венграў зрынулі Ігаравічаў і пакаралі іх смерцю.

У Галіч вярнуўся Даніла Раманавіч, але не змог доўга пратрымацца ва ўладзе. У 1213—1214 гадах галіцкім князем быў баярын Уладзіслаў Кармільчыч, таксама звязаны з ранейшай дынастыяй Расціславічаў. У выніку ўмяшання венгерскага караля Эндрэ II уладу ў Галічы атрымаў яго сын Каламан (1214-19). Замежнае кіраванне выклікала незадаволенасць, чым скарыстаўся наўгародскі князь Мсціслаў Мсціславіч, які ва ўпартай барацьбе здолеў захапіць уладу ў Галічы (1219-27). Заключыўшы дагавор з венгерскім каралём Эндрэ II, Мсціслаў перад смерцю саступіў галіцкі стол яго сыну і свайму зяцю — Андрэю (1227-34).

Ва ўпартай барацьбе з венграмі Данілу Раманавічу толькі на кароткі час удалося захапіць уладу. Не знаходзячы падтрымкі галічан, уладзіміра-валынскі князь саступіў у гэтай барацьбе іншым прэтэндэнтам. У 1235-38 гадах у Галічы кіравалі чарнігаўскія князі — Міхаіл Усеваладавіч, а затым яго сын Расціслаў Міхайлавіч. У 1238 годзе Даніла Раманавіч зноў аб’яднаў Галіцка-Валынскае княства.

Пасля смерці Данііла Рамановіча і наступнага новага распаду Галіцка-Валынскага княства яго пераемнікі ў Галіцкім княстве — Шварн Данілавіч (1264-69) і Леў Данілавіч (1269—1301) — далучылі да сваіх уладанняў Люблінскую зямлю і частку Закарпацця. У пач. XIV ст. Галіцкае княства зноў увайшло ў склад Галіцка-Валынскага княства.

Зноскі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!