Гальшанскі замак

Замак
Гальшанскі замак
Замак падчас рэстаўрацыі, 2019 год
Замак падчас рэстаўрацыі, 2019 год
54°15′04,49″ пн. ш. 26°01′13,4″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Гальшаны
Дата заснавання XVII ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000064шыфр 412Г000064
Стан руіны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гальшанскі замак — палацава-замкавы комплекс, рэзідэнцыя магнацкага роду Сапегаў у XVI—XVII стагоддзях. Размешчаны ў даліне ракі Гальшанкі (у ніжнім цячэнні Альшанка, гістарычныя назвы Луста, Жыгянка, Вішнеўка) каля мястэчка Гальшаны.

Гісторыя

Паселішча Гальшаны з драўляным замкам, вядомае па летапісах з XIII стагоддзя, узнікла на высокай самароднай гары над ракой Карабель, на паўночны ўсход ад мястэчка Гальшаны. Князі Гальшанскія валодалі замкам да 1525 года, потым, пасля шлюбу князёўны Алены Гальшанскай з Паўлам Сапегам, перайшоў да Сапегаў. Пры Сапегу рэзідэнцыю перанеслі на бераг Гальшанкі.

Гальшанскі мураваны замак, узведзены ў першай палове XVII стагоддзя, — наглядная ілюстрацыя тых значных змен у архітэктуры, якія адбыліся на працягу стагоддзя. Сваёй кампазіцыяй ён аддалена нагадвае Мірскі замак і ўяўляе сабой прамавугольны (88,6 × 95,6 м) замкнуты будынак. Жылыя карпусы з вежамі на вуглах утвараюць замкнёны квадратны двор. Аднак магутныя абарончыя сцены, характэрныя для замкавага будаўніцтва XVI ст., у Гальшанах саступілі месца фасаду жылога дома. Тут ужо няма надбрамнай вежы, а шасцікантовыя вежы сталі меншыя і больш стройныя. У іх размяшчаліся жылыя і гаспадарчыя памяшканні. Вежы яшчэ канчаткова не страцілі свайго абарончага значэння, аднак аснова абароны Гальшанскага замка перамясцілася ўжо на земляныя магутныя валы і вадзяныя равы, што абкружалі замак.

Уязная брама размяшчалася па цэнтры паўночна-ўсходняга фасаду, які з гэтага боку вызначаецца манументальнай прастатой. Арачны партал абрамляўся архівольтам. Сцены замка мелі фігурную муроўку з лепкай, былі расчлянёны вялікімі вокнамі. На ўзроўні другога паверха паўночна-ўсходняга корпуса з боку двара праходзіла адкрытая галерэя. Пад замкам размяшчаліся вялікія скляпы. Інтэр’еры былі багата аздоблены. Сцены ўпрыгожаны жывапісам. Значную дэкаратыўную ролю адыгрывалі кафляныя печы, стукавая лепка па столі і камінах, а таксама падлога з керамічных тэракотавых, паліваных зялёных і карычневых крыжа-, зоркападобных, прамавугольных і квадратных плітак. У замку была праведзена ўнікальная сістэма ацяплення, водаправод і каналізацыя.

Багацця Сапегі хапіла нават на тры штучныя возеры, дно якіх выкладзена пліткай. Сапегі сабралі ўнікальную бібліятэку, калекцыю карцін і зброі. Насупраць замкавай брамы, на процілеглым баку падворка знаходзілася невялікая каплічка, убудаваная ў жылы корпус.

Выява Гальшанскага замка на памятнай манеце Нацбанка Беларусі

Кампазіцыя вонкавага фасада Гальшанскага замка нагадвае адначасныя галандскія замкі Батэстэйн  (гал.) і Клейдал  (гал.) пад Антверпенам. Такое падабенства тлумачыцца тым, што Беларусь адчувала моцны ўплыў галандска-фламандскай архітэктуры, які быў вынікам ажыўленых культурных і гандлёвых сувязей з краінамі Заходняй Еўропы. З канца XVI і да пачатку XVIII стагоддзя на землях Рэчы Паспалітай рэзідэнцыі магнатаў будаваліся з анфіладнай планіроўкай памяшканняў, з аркаднымі галерэямі і нарожнымі вежамі. Паводле такога прынцыпу, у прыватнасці, пабудаваны ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў польскія замкі Баранаў, Красічын, Суха. Архітэктурная кампазіцыя, планіроўка і часткова іх памеры вельмі блізкія і падобныя да архітэктурна-планіровачных элементаў Гальшанскага замка.

Замак неаднаразова быў разбураны і перабудаваны, што значна змяніла яго знешні выгляд і аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю (страчаны галерэі, дэкаратыўнае афармленне сцен, прыбудаваны да паўночна-заходняга і паўднёва-ўсходняга карпусоў 2 пяцігранныя вежачкі). У выніку абследавання помніка ў 1981—1983 гадах архітэктурна-археалагічнай экспедыцыяй Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў Міністэрства культуры выяўлены 3 розначасовыя этапы будаўніцтва, якія адрозніваюцца характарам выкарыстанай цэглы, вапнавага раствору і тэхнікай муроўкі.

Дрэнная захаванасць замка ў Гальшанах не дазваляе дастаткова поўна вызначыць яго планіроўку. Можна толькі сцвярджаць, што справа ад уваходу знаходзілася вялікая квадратная зала з чатырма калонамі, на якія абапіраліся крыжовыя скляпенні.

Ужо ў XVII стагоддзі Гальшанскі замак ад Сапегаў трапіў да іншых гаспадароў і на працягу стагоддзяў часта пераходзіў з рук у рукі. У 1880 годзе ўладальнік замка Гарбанёў пачаў узрываць вежы і сцены, а цэглу прадаваў на пабудову карчмы.

Сучасны стан

Адноўленая вежа Гальшанскага замка, 2021 год.

Паводле пастановы Савета Міністраў ад 3 чэрвеня 2016 года № 437 Гальшанскі замак быў уключаны ў лік 27 аб’ектаў, выдаткі на захаванне якіх (у частцы капітальных выдаткаў) могуць фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту[1].

У 2018 годзе праведзеная гідраізаляцыя фундамента, адноўлены сцены паўночнай вежы, а таксама аконныя і дзвярныя праёмы. Муры вежы для ўмацавання былі сцягнутыя спіралепадобнымі стрыжнямі, між’ярусныя перакрыцці — умацаваныя, а наверсе ўсталяваны дах з флюгерам. Адбываецца рэканструкцыя фрагментаў сцен, якія прылягаюць да вежы[2].

6 мая 2021 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Паўночнай вежы Гальшанскага замка і турыстычна-інфармацыйнага цэнтра пры ім[3].

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

  • М. Ткачоў. Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя і інш. Уклад. Габрусь Т. В. — Мн.: Полымя, 1998. — 351 с.: іл. — ISBN 985-07-0036-Х — С. 23-25.
  • М. Ткачоў, I. Чарняўскі. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць, Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 1986.

Спасылкі

Read other articles:

学習院(がくしゅういん)は、旧宮内省の外局として設置された国立学校。華族の子弟の教育機関として設立され、華族の子弟は無試験で入学でき、高等科までの進学が保証されていた。1947年(昭和22年)に廃止・民営化されたが、新たに私立学校として「学校法人学習院」となり再出発した。 沿革 学習院本館(1915年) 女学部中学科第4年級北組の東洋歴史授業(1915年

 

Love Live! Superstar!!Gambar promosi menampilkan lima karakter utama asli, dari kiri ke kanan: Sumire Heanna, Ren Hazuki, Kanon Shibuya, Keke Tang, dan Chisato Arashi.ラブライブ!スーパースター!!(Rabu Raibu! Sūpāsutā!!)GenreMusik Seri animeSutradaraTakahiko KyogokuSkenarioJukki HanadaMusikYoshiaki FujisawaStudioBandai Namco FilmworksPelisensiNA CrunchyrollSEA OdexUK/IE Anime LimitedSaluranasliNHK Educational TVTayang 11 Juli 2021 – sekarangEpisode21 (Daftar episode)  Po...

 

Mexican professor Julia Carabias LilloBornAugust 11, 1954Mexico City, MexicoNationalityMexicanCitizenshipMexicoAlma materNational Autonomous University of Mexico, BS (1977) and MS (1981)Known forEnvironmental conservation, former Secretariat of Environment and Natural ResourcesSpouseJosé Woldenberg (divorced)AwardsJ. Paul Getty Award for Conservation Leadership International Cosmos Prize Champions of the Earth Belisario Domínguez Medal of HonorScientific careerFieldsEcology and En...

Cultura Afanásievo Localización geográfica aproximada DatosCronología 3500-2500 a. C.Localización Principalmente en el sur de Siberia[editar datos en Wikidata] La cultura de Afanásievo o de cultura Afanásievo (Афанасьевская культура, Afanásievskaya kultura) fue una cultura arqueológica desarrollada durante el Calcolítico tardío e inicios de la Edad del Bronce (del 3500 al 2500 a. C.) principalmente en Jakasia, en el sur de Siberia....

 

Diogo Rodrigues Porcelos Conde de Castela Diogo Rodrigues PorcelosEstátua de Diogo Rodrigues no Arco de Santa Maria em Burgos Morte 31 de janeiro de 885   Cornudilla (Burgos) Pai Rodrigo de Castela Diogo Rodrigues (em castelhano: Diego Rodríguez Porcelos; m. 31 de janeiro de 885), também conhecido com o apelido Porcelos,[a] foi Conde de Castela entre 873 e 885 após a morte de seu pai, Rodrigo de Castela.[1] Foi o fundador de Burgos e Ubierna no ano de 884 Biografia Embora sua primeir...

 

Pour les articles homonymes, voir António Oliveira, Oliveira et Guterres. António Guterres António Guterres en 2021. Fonctions Secrétaire général des Nations unies En fonction depuis le 1er janvier 2017(6 ans, 11 mois et 3 jours) Élection 13 octobre 2016 Réélection 18 juin 2021 Prédécesseur Ban Ki-moon Haut Commissaire des Nations unies pour les réfugiés 15 juin 2005 – 31 décembre 2015 (10 ans, 6 mois et 16 jours) Prédécesseur Ruud Lubbers Succe...

П'єрос Сотіріу Особисті дані Народження 13 січня 1993(1993-01-13) (30 років)   Нікосія,  Кіпр Зріст 186 см Вага 74 кг Громадянство  Кіпр Позиція нападник, фланговий півзахисник Інформація про клуб Поточний клуб «Санфречче Хіросіма» Номер 20 Юнацькі клуби 2008–2009 «Олімпіакос» ...

 

?Quercus alnifolia Охоронний статус Найменший ризик (МСОП 3.1) Біологічна класифікація Домен: Еукаріоти (Eukaryota) Царство: Рослини (Plantae) — Судинні (Tracheophyta) — Покритонасінні (Angiosperms) — Евдикоти (Eudicots) — Розиди (Rosids) Порядок: Букоцвіті (Fagales) Родина: Букові (Fagaceae) Рід: Дуб (Quercus) Вид: Q. alnifolia

 

Amusement park and pleasure garden in Copenhagen, Denmark For other uses, see Tivoli. Tivoli GardensThe entrance to TivoliLocationCopenhagen, DenmarkCoordinates55°40′25″N 12°34′06″E / 55.67361°N 12.56833°E / 55.67361; 12.56833Opened15 August 1843; 180 years ago (1843-08-15)OwnerTivoli A/SOperated byTivoli A/SGeneral managerLars Liebst (current)Susanne Mørch Koch (from 1 September 2020)[1]Attendance4.6 million in 2016[2]Att...

Model 8 Sirius Sirius at National Air and Space Museum Role Utility transportType of aircraft Manufacturer Lockheed Aircraft Limited Designer Jack NorthropGerard Vultee First flight 1929 Introduction 1929 Number built 15 The Lockheed Model 8 Sirius was a single-engined, propeller-driven monoplane designed and built by Jack Northrop and Gerard Vultee while they were engineers at Lockheed in 1929, at the request of Charles Lindbergh. Two versions of the same basic design were built for the Unit...

 

Polish and Russian name given to sections of the unfinished Reichsautobahn Berlin-Königsberg For the art collection, see Berlinka (art collection). This article does not cite any sources. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Berlinka – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (November 2015) (Learn how and when to remove this template message) Stretc...

 

2023 Nepalese film written & directed by Upendra Subba JaariTheatrical release posterNepaliजारी Directed byUpendra SubbaWritten byUpendra SubbaStory bySuresh Niyong LimbuProduced byRam Babu GurungStarringDayahang RaiMiruna MagarBijay BaralCinematographyShailendra D Karki[1]Edited byNimesh ShresthaMusic byManoj Thapa MagarDistributed byBasuri FilmsRelease date April 14, 2023 (2023-04-14) (Nepal) Running time121 minutesCountryNepalBox office17.18 crore[...

New York City's refuse removal system New York City Department of Sanitation (DSNY) workers collecting garbage on 172nd Street in Manhattan in 1973 New York City's waste management system is a refuse removal system primarily run by the New York City Department of Sanitation (DSNY). The department maintains the waste collection infrastructure and hires public and private contractors who remove the city's waste. For the city's population of more than eight million, The DSNY collects approximate...

 

Roman Bishop Saint Paris or Paris of Teano (Italian: San Paride di Teano) (d. 346) was ordained Bishop of Teano by Pope Sylvester I. His feast day is August 5.[1] The tomb Many legends exist about him, but the only definite fact seems to be that he was a bishop of Teano. He was succeeded by Saint Amasius of Teano.[2] Pious legends say that Paris was born in Athens, Greece and was the apostle and first bishop of Teano. He was reputed to have miraculously tamed or killed a drago...

 

Football stadium in Mizoram, India Lammual StadiumPanoramic view of the stadiumFull nameLammual StadiumFormer namesAssam Rifles GroundLocationAizawl, Mizoram, IndiaCapacity5,000SurfaceAstroturfConstructionBuilt1928Renovated2011TenantsAizawl F.C. (2015—)Chhinga Veng F.C.(2018—) Lammual Stadium is a football stadium located in Aizawl, Mizoram, India.[1] It is used mainly for football matches.[2] It was one of the venues for the Northeast Games 2012.[3] The stadium is...

Academic journalEx AudituDisciplineTheologyLanguageEnglishEdited byStephen J. ChesterPublication detailsHistory1985-presentPublisherWipf and StockStandard abbreviationsISO 4 (alt) · Bluebook (alt1 · alt2)NLM (alt) · MathSciNet (alt )ISO 4Ex AudituIndexingCODEN (alt · alt2) · JSTOR (alt) · LCCN (alt)MIAR · NLM (alt) · ScopusISSN0883-0053OCLC no.12032714Links Journal homepag...

 

2004 single by McFly ObviouslyOne of artwork variantsSingle by McFlyfrom the album Room on the 3rd Floor B-sideGet Over YouReleased21 June 2004 (2004-06-21)[1]Genre Pop rock acoustic rock[2] Length3:18LabelIslandSongwriter(s) James Bourne Tom Fletcher Danny Jones Producer(s)Hugh PadghamMcFly singles chronology 5 Colours in Her Hair (2004) Obviously (2004) That Girl (2004) Music videoObviously on YouTube Obviously is a song by English pop rock band McFly. It was ...

 

Smoke and Mirrors: Short Fictions and Illusions AuthorNeil GaimanCountryUnited StatesLanguageEnglishGenreFantasy, horror, comedy, science-fiction, poetry, literaturePublication date1998Media typePrint (hardback & paperback)ISBN0-06-093470-0 (US-paperback)OCLC47662916 Smoke and Mirrors: Short Fictions and Illusions is a collection of short stories and poems by Neil Gaiman. It was first published in the United States in 1998, and in the United Kingdom in 1999.[1] The UK edition...

Artikel utama: Pandemi koronavirus 2019–2020 Artikel ini mendokumentasikan suatu pandemi terkini. Informasi mengenai hal itu dapat berubah dengan cepat jika informasi lebih lanjut tersedia; laporan berita dan sumber-sumber primer lainnya mungkin tidak bisa diandalkan. Pembaruan terakhir untuk artikel ini mungkin tidak mencerminkan informasi terkini mengenai pandemi ini untuk semua bidang. Artikel ini memberikan informasi dasar tentang topik kesehatan. Informasi dalam artikel ini hanya boleh...

 

New Zealand DF class (English Electric)English Electric DF 1501 on display outside Sims-PMI in Otahuhu, Auckland. The locomotive has since moved to the Diesel Traction Group, Ferrymead Historic Park.Type and originPower typeDiesel-electricBuilderEnglish Electric, United KingdomBuild date1954SpecificationsConfiguration:​ • AAR2C-C2 • UIC(2′Co)(Co2′) • Commonwealth2Co-Co2Gauge3 ft 6 in (1,067 mm)Wheel diameter3 ft 1 in...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!