У дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе Украіны выступаў за ДЮСШ горада Авідзіяпаль, пазней перабраўся ў адэскі «Чарнаморац». У 2008 годзе трапіў у асноўную каманду адэсітаў, дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 9 мая 2009 года, правёўшы на полі другі тайм матча супраць днепрапятроўскага «Дняпра» (1:4). У сезоне 2009/10 з чатырма галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды, аднак «Чарнаморац» па выніках сезона страціў месца ў Прэм’ер-лізе. У сезоне 2010/11 адэскі клуб заняў другое месца ў Першай лізе і вярнуўся ў элітны дыівізіён.
У ліпені 2013 года быў аддадзены ў арэнду ўжгарадскай «Гаверле» на сезон 2013/14. У першай палове 2014 года не гуляў, па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Чарнаморац». У чэрвені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў адэскі клуб, а ў студзені 2016 года пасля прагляду стаў іграком кракаўскай «Віслы». У чэрвені 2016 года па пагадненні бакоў пакінуў польскі клуб. У лютым 2017 года стаў іграком малдаўскага клуба «Мілсамі», з якім заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату краіны.
У жніўні 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Іслач»[3]. Стаў асноўным нападнікам каманды, аднак у кастрычніку выбыў з-за траўмы. У лістападзе 2017 года, за тур да заканчэння чэмпіянату, разам з іншымі ўкраінскімі легіянерамі пакінуў «Іслач»[4].
У сакавіку 2018 года прыбыў на прагляд у данецкі «Алімпік» і ў выніку папоўніў склад клуба[5]. У жніўні 2020 года перайшоў у расійскі клуб «Тамбоў», аднак ужо ў кастрычніку разарваў кантракт і неўзабаве стаў іграком «Чайкі» з Песчанакопскага, аднак так і не згуляў за яе.
У сакавіку 2021 года далучыўся да карагандзінскага «Шахцёра», дзе гуляў да чэрвеня. У жніўні 2021 года перайшоў у «Актабэ», пакінуў клуб у студзені 2023 года. У сакавіку 2023 года трапіў у заяўку «Турана» ў другім дывізіёне Казахстана.
Міжнародная кар’ера
З 2006 па 2009 год прыцягваўся да гульняў юнацкіх зборных Украіны розных узростаў. У 2012 годзе выступаў за моладзевую зборную Украіны.