ФК Вісла Кракаў

Вісла Кракаў
Поўная назва польск.: Wisła Kraków Spółka Akcyjna
Заснаваны 1906
Горад Кракаў, Польшча
Стадыён Гарадскі імя Генрыка Рэймана
Умяшчальнасць: 33 130
Уладальнік Якуб Блашчыкоўскі[d]
Прэзідэнт Рафал Віслоцкі
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Першая ліга
2021/22 17 месца ў Экстраклясе
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Вісла» (польск.: Wisła Kraków) — польскі футбольны клуб з горада Кракаў.

Гісторыя

Каманда ў 1907 годзе
Стадыён імя Генрыка Рэймана

Папярэднікамі сённяшняй «Віслы» з’яўляюцца, футбольная каманда створаная восенню 1906 года студэнтамі 2-й практычнай школы, пад кіраўніцтвам Юзафа Шкальнікоўскага, які таксама гуляў як капітан. У верасні 1906 года каманда Шкальнікоўскага ўзяла ўдзел у турніры арганізаваным доктарам Тадэвушам Канчынскім, турнір праходзіў на футбольных палёх у Блоні і Кракаве. У турніры прынялі ўдзел 16 каманд з бліжэйшых школаў. Каманда выступала ў сініх футболках і таму атрымала мянушку — «сінія». У 1907 годзе каманда аб’ядналася з «чырвонымі», пад кіраваннем Енкера. Пасля зліцця асноўным колерам каманды стаў чырвоны, але ігракі сініх прыдумалі назву — «Вісла». Хоць каманда і гуляла ў чырвоных майках, затое яна насіла 2 сінія зоркі, для таго каб паказаць што каманда створана як зліццё 2 каманд. Форму для каманды вырабіла берлінская фірма Steingl. Наступным крокам у развіцці клуба было абранне прэзідэнта Тадэвуша Лапушанскага, які быў настаўнікам матэматыкі і фізікі ў другой сярэдняй школе ў Кракаве. Тады ж была распрацавана першая эмблема, якая складалася з шчыта, чырвонай зоркі і года заснавання. У 1908 годзе быў пабудаваны першы клубны стадыён імя Генрыка Ёрдана. 7 лютага 1910 года статутам асацыяцыі Галіцкай правінцыі клуб быў зацверджаны, у адпаведнасці з рэгістрацыйным нумарам 632. Гэтая дата лічыцца афіцыйнай датай стварэння кракаўскай «Віслы». У 1911 годзе сінія зоркі на футболках былі заменены на адну белую на левым баку формы. 6 красавіка 1911 года адбыўся матч адкрыцця стадыёна паміж «Віслай» і «Чорнымі» з Львова, матч скончыўся перамогай гаспадароў (3:2). Пасля паражэння «Чорныя» пакінулі горад, не застаўшыся на ўрачыстасцях у гонар адкрыцця стадыёну.

У час Першай сусветнай вайны многія ігракі «Віслы» ўступілі ў польскі легіён і ваявалі на першай сусветнай вайне. У час вайны клубная база згарэла, таму ў 1919 годзе клуб набыў зямлю для будаўніцтва новага стадыёну. Праз тры гады, 8 красавіка 1922 года прайшло адкрыццё новага стадыёна, які асвяціў манах. У матчы адкрыцця «Вісла» прайграла львоўскай «Погані» (2:4). 14 мая 1922 года на гэтым стадыёне згуляла нацыянальная зборная Польшчы супраць зборнай Венгрыі (0:3). У гэтым матчы згулялі двое ігракоў «Віслы» гэта — Генрык Рэйман і Стэфан Сліва.

Дасягненні

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!