Віталь Канстанцінавіч Цвірка

Віталь Канстанцінавіч Цвірка
Фатаграфія
Дата нараджэння 1 (14) лютага 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 11 чэрвеня 1993(1993-06-11) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр пейзаж, нацюрморт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Міхаіл Пятровіч Станюта, Іван Восіпавіч Ахрэмчык і Анатоль Мікалаевіч Тычына
Уплыў на Шчамялёў Л. Д., Аракчэеў Б. У., Грамыка В. А., Паплаўскі Г. Г., Казакевіч М. К.
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віталь Канстанцінавіч Цвірка (1 (14) лютага 1913, Радзеева, Магілёўская губерня11 чэрвеня 1993(1993-06-11), Мінск) — беларускі жывапісец і педагог. Народны мастак БССР (1963).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Радзеева, Гомельскі павет, Магілёўская губерня (цяпер Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) у сям’і настаўнікаў. У 1929—1932 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме на аддзяленні жывапісу. Сярод выкладчыкаў Іван Ахрэмчык, Вячаслаў Руцай, Уладзімір Хрусталёў, Леў Лейтман, Міхаіл Эндэ, Фёдар Фогт. Пасля заканчэння выкладаў малюнак у педагагічным вучылішчы і 25-й агульнаадукацыйнай школе ў Менску. У 1935 годзе паступіў у Маскоўскі мастацкі інстытут[ru] (скончыў у 1942), дзе студыяваў у С. Герасімава, П. Пакаржэўскага, Г. Ражскага, Б. Іагансона, А. Дайнэкі, І. Грабара.

Міхась Лісоўскі. Шарж на Віталя Цвірку

З пачаткам вайны, у 1941 годзе эвакуяваўся разам з інстытутам у Самарканд (Узбекістан). У Мінск вярнуўся ў 1944 годзе пасля вызвалення. У 1946 годзе ўступіў у Саюз савецкіх мастакоў БССР. З 1947 года выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, а з 1953 па 1963 год у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). З 1956 па 1963 год — загадчык кафедры жывапісу, а ў перыяд з 1958 па 1960 год займаў пасаду рэктара.

У 1961—1967 гадах быў сакратаром праўлення Саюза мастакоў СССР, выконваў абавязкі старшыні Саюза мастакоў БССР ў 1962—1963 гадах.

Памер у Мінску 11 чэрвеня 1993 года. Пахаваны на Усходніх могілках. У гонар мастака названа вуліца ў Мінску.

Творчасць

Удзельнічаў у выстаўках з 1935 года.

Першае пасляваеннае дзесяцігоддзе мастак займаўся пейзажам і «тэматычным жывапісам»: гістарычным і побытавым. Пачатак творчага ўздыму адбываецца з 1954 года («Ля млына»). Шматлікія падарожжы па Беларусі становяцца неабходнасцю як пошук тэм для будучых краявідаў, якія амаль цалкам выціснулі астатнія жанры жывапісу з яго творчасці. Толькі ў апошняе дзесяцігоддзе жыцця ён звяртаецца да нацюрморта. Пачынаючы з 1970-х, разам з алейным жывапісам працуе ў акварэлі. Большасць твораў захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Творы

  • «Першы арышт І.В.Сталіна» (1942)
  • Партрэты камандзіра партызанскага атрада М. П. Скаромкіна (1944)
  • Партрэт камісара партызанскай брыгады А. М. Захаравай (1948)
  • «Палонных вядуць» (1945)
  • «Разліў у Мінску» (1945)
  • «Няскораныя» (1947)
  • «Сакавік» (1947)
  • «Сакавік. Халодны дзень» (1947)
  • «Беларускі пейзаж» (1951, 1955, 1956)
  • «Каля млына» (1954)
  • «Цішыня» (1954)
  • «Поўдзень» (1956)
  • «Хата рыбака» (1956)
  • «Возера Нарач» (1956)
  • «Паўстанне рыбакоў на возеры Нарач» (1957)
  • «Вясна» (1958)
  • сюіта «Поры года» (1958)
  • «Вечар у вёсцы» (1959)
  • «Лагойскі сказ» (1960)
  • «Мая Радзіма» (1960)
  • «На возеры Свір» (1962)
  • «Нёман» (1962)
  • «Сказ пра Палессе» (1964—1965)
  • «Браслаў» (1966)
  • «Пяскі» (1966)
  • «Стоўбцы» (1968)
  • «Ганча — зямля партызанская» (1969)
  • «Каложа» (1969)
  • «Заслаўе» (1974)
  • «Блакітны дзень» (1980)
  • «Сакавіцкае сонца» (1982)
  • «Нацюрморт з Распяццем» (1983)

Узнагароды

Народны мастак БССР (1963)[1]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1967).

Дзяржаўныя ўзнагароды СССР: ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), ордэн Дружбы народаў (1983), медаль «За працоўную адзнаку» (1949).

Узнагароджаны Граматамі Вярхоўнага Савета БССР у 1973, 1975, 1988 гадах.

Галерэя твораў на марках i канвертах

Зноскі

Літаратура

  • Заславская О. Виталий Константинович Цвирко. — М.: Советский художник, 1960. — 87 с.
  • Буйвал В. Я. Цвірка Віталь Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Віталь Канстанцінавіч Цвірка (Альбом). / уклад.: В. У. Вайцэхоўская, В. С. Каваленка, В. А.Архіпава і інш. — Мн.,: Беларусь, 2003. — 63 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-01-0488-0.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!