Віталь Беразоўскі (11 красавіка 1984, Адэса, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца швейцарскага клуба «Віндзіш».
Выхаванец адэскага футбола, гуляў у розных клубах Украіны і Малдовы, адзін год правёў у латвійскім «Вэнтпілсе». У верасні 2009 года трапіў у брэсцкае «Дынама», дзе стаў іграком асновы. У снежні 2010 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан», за які гуляў два гады. У пачатку 2013 года перайшоў у казахскі «Кайсар», летам 2013 года вярнуўся ва Украіну.
У 2014—2016 гадах выступаў у клубах Польшчы. З лета 2017 года гуляў ва Украіне на аматарскім узроўні, а з 2022 года выступае ў мінорных лігах Швейцарыі.