У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гарбук.
Вісарыён Сцяпанавіч Гарбук |
Асабістыя звесткі |
Дата нараджэння |
11 (24) лістапада 1913 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
8 жніўня 1986(1986-08-08) (72 гады) |
Месца смерці |
|
Пахаванне |
|
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
перакладчык, пісьменнік |
Мова твораў |
беларуская |
Грамадская дзейнасць |
Член у |
|
Узнагароды |
|
Вісарыён Сцяпанавіч Гарбук (11 (24) лістапада 1913, в. Шкілякі, Лепельскі павет, Віцебская губерня — 8 жніўня 1986, Пяцігорск, РСФСР) — беларускі празаік, паэт і перакладчык[1].
Біяграфія
Нарадзіўся 11 (24) лістапада 1913 года ў в. Шкілякі Лепельскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Полацкі раён, Віцебская вобласць).
Скончыў педтэхнікум у Лепелі. З 1933 года працаваў настаўнікам і вучыўся завочна, з 1935 года стацыянарна на літаратурным факультэце МВПІ. Пісаў вершы, займаўся ў секцыі паэтаў-пачаткоўцаў пры СП БССР. Арыштаваны 26 красавіка 1936 года, сасланы на Калыму (руск.) (бел.. Вызвалены ў 1940 годзе. Працаваў настаўнікам у Мехаўскай школе (Гарадоцкі раён). У 1941—1946 гадах у Чырвонай Арміі; ваяваў пад Масквой, у Беларусі, пад Варшавай, у Берліне. Франтавая хвароба на 14 гадоў прыкавала Гарбука да шпітальнага ложка; інвалід 1-й групы[1]. Жыў у Пяцігорску.
Памёр 8 жніўня 1986 года ў Пяцігорску. Пахаваны там жа[2].
Творчасць
Літаратурнай працай стала пачаў займацца ўжо цяжка хворым. Публікаваўся ў расійскім друку з 1957 года[1], у беларускім — з 1961 года. Першы зборнік апавяданняў выйшаў у 1963 годзе ў Мінску. Перакладаў на беларускую мову казкі народаў Паўночнага Каўказа (зборнік «Напітак волатаў», Мн, 1969). У 1971 годзе паводле яго апавядання «Твар у палоску» зняты тэлефільм. Член СП БССР (з 1963). Заслужаны работнік культуры БССР (1979).
Пісаў пераважна для дзяцей. Апавяданні Гарбука займальныя, адкрываюць непаўторны свет дзіцячых уяўленняў, гульняў і забавак[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Горбук Виссарион Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 160. — 737 с.
- ↑ Брэская — Гарэцкі – Белліт (бел.) (14 ліпеня 2023). Праверана 4 жніўня 2024.
Літаратура