Віла Парк — футбольны стадыён, размешчаны ў раёне Астан у Бірмінгеме, Англія. Умяшчальнасць 42 573 чал. Памеры поля — 105×69 м. З 1897 года з’яўляецца хатняй арэнай футбольнага клуба «Астан Віла». Стадыён мае рэйтынг 4 зоркі па класіфікацыі УЕФА, на ім было праведзена 16 міжнародных матчаў зборнай Англіі на вышэйшым узроўні. Першая міжнародная сустрэча адбылася ў 1899 годзе, апошняя ў 2005. Віла Парк стаў першым футбольным стадыёнам у Англіі, які прымаў міжнародныя матчы на працягу 3-х розных стагоддзяў.