Віла Медычы (італ.: Villa Medici) займае схіл рымскага ўзгорка Пінча ніжэй садоў вілы Баргезэ. У антычнасці на гэтым месцы распасціраліся сады Лукула. Была тут і віла, на якой страціла жыццё імператрыцаМесаліна. У Сярэднявеччы ўся тэрыторыя была аддадзена пад вінаграднікі.
Падчас будаўнічых прац была выяўлена значная колькасць антычных старажытнасцяў, якія выстаўлены на тэрыторыі саду. Яшчэ сто семдзесят антычных статуй і фрагментаў былі набыты кардыналам для ўпрыгожвання вілы ў рымскай знаці. Найбольш значныя экспанаты — так званая ваза Медычы (I стагоддзе) і выкананая ў традыцыі Праксіцеля статуя Венеры Медычы (I стагоддзе да н. э.) — былі ў XVIII стагоддзі перамешчаны ва Уфіцы, даўшы пачатак тамтэйшаму збору старажытнасцяў.