Віктар Мікалаевіч Ласкавы |
Дата нараджэння |
7 лютага 1936(1936-02-07) (88 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ласкавы.
Віктар Мікалаевіч Ласкавы (7 лютага 1936, Гомель) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. Працаваў ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Омскага аблвыканкама, з 1963 года — галоўны архітэктар праектаў, аддзела ў Белдзіпрагандлі, Аўтарампраекце, з 1982 года — галоўны архітэктар Спецмайстэрні СА БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак Лендзіпрамясамалпрама ў Мінску (1974), рэстаран «Прыпяць» у Мазыры (1972), экспазіцыі БССР на міжнародных кірмашах-выстаўках у Заграбе, Дзюсельдорфе, Лейпцыгу, Плоўдзіве (1967— 74).
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971).
Сям’я
У шлюбе з архітэктарам Галінай Ласкавай.
Зноскі
Літаратура