Віктар Лук’янавіч Вуячыч

Віктар Вуячыч
Поўнае імя Віктар Лук'янавіч Вуячыч
Дата нараджэння 11 ліпеня 1934(1934-07-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 верасня 1999(1999-09-17) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг СССР СССР Сцяг Беларусі Беларусь
Жонка Святлана Сямёнаўна Вуячыч
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Пеўчы голас барытон
Інструменты вакал
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды Народны артыст БССР

Віктар Лук'янавіч Вуя́чыч (11 ліпеня 1934, г. Харкаў, УССР, СССР — 17 верасня 1999, г. Мінск, Беларусь) — беларускі эстрадны спявак (барытон). Народны артыст Беларусі (1976)[1].

Біяграфія і дзейнасць

Нарадзіўся ў 1934 годзе ў Харкаве. У 1942 годзе сям'я была эвакуіравана ў горад Рубцоўск на Алтаі, дзе і прайшлі яго маленства і юнацтва. Спяваў у хоры мясцовага Дома культуры. У 1953 г. прызваны на службу ў Ваенна-марскі флот. Праходзячы службу ў войску на Балтыцы, саліраваў у ансамблі Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту. У 1957 годзе В. Вуячыч пераехаў у Мінск і працаваў салістам Беларускага дзяржаўнага народнага хору[1], у 1959-61 артыстам хору Белдзяржтэлерадыё[1]. У 1962 годзе скончыў Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі[2]. З 1963 года выступаў у ансамблі песні і танца Беларускай ваеннай акругі, з 1966 года — у Беларускай філармоніі[1].

У 1966 годзе, дзякуючы выкананню песні «Памяць сэрца» (песня-лаўрэат у намінацыі «лепшая савецкая песня»)[3] Ігара Лучанка і Міхала Ясеня, Віктар стаў пераможцам «Першага Усесаюзнага конкурсу на лепшую савецкую песню і на лепшае выкананне песні» ў Маскве[1][4]. У 1967 годзе атрымаў званне лаўрэата Міжнароднага конкурсу «Залаты Арфей  (руск.)» у Балгарыі, падзяліўшы 2-ю прэмію з бельгійкай Тоніяй[1][5]. У 1968 годзе з песняй «Гэй, ухнем» (муз. А. Колкера  (руск.) — сл. К. Рыжова  (руск.)) спявак выступіў на Міжнародным фестывалі песні ў Сопаце  (руск.).

У 1971 годзе Віктар Вуячыч і кампазітар Ігар Лучанок удзельнічалі ў Міжнародным фестывалі ў Чылі, дзе ім пашчасціла сустрэцца з паэтам Пабла Неруда, спеваком Віктарам Хара  (руск.), прэзідэнтам Сальвадорам Альендэ. Там ўпершыню была выкананая песня «Верасы» (на беларускай мове, на вершы Іосіфа Скурко).

У 1973 годзе на Міжнародным фестывалі сучаснай эстраднай песні ў Японіі Віктар атрымаў Вялікі спецыяльны прыз (выканаў песню «Спадчына» на музыку Ігара Лучанка і вершы Янкі Купалы)[1].

Спявак гастраляваў па Савецкім Саюзе і выступаў у многіх краінах свету — на ўсіх кантынентах. Творчую дапамогу і падтрымку яму аказваў інструментальны ансамбль «Тоніка». Цікавы факт: музычным кіраўніком гэтага калектыву каля двух гадоў быў (да пераходу ў 1969 годзе ў ВІА «Поющие гитары  (руск.)») малады музыка Юрый Антонаў, якога пасля службы ў арміі запрасіў да сябе В. Вуячыч[6].

Пасля 1991 Вуячыч выступаў практычна толькі ў Беларусі, супрацоўнічаючы з дзяржрадыё і Беларускай дзяржаўнай філармоніяй. На працягу некалькіх гадоў, да апошніх дзён, працаваў мастацкім кіраўніком Дзяржаўнага аб'яднання «Белканцэрт», а таксама працягваў рэпеціраваць і выступаць[7][8].

У 1992-96 мастацкі кіраўнік Рэспубліканскай дырэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва. З 1996 — Дзяржаўнага аб'яднання «Белканцэрт».

Магіла Вуячыча на Усходніх могілках Мінска.

Памёр Віктар Вуячыч пасля працяглай хваробы ў Мінску, 17 верасня 1999 года. Пахаваны на Усходніх могілках.

Творчасць

Творчую індывідуальнасць Вуячыча вызначаў мастацкі густ, своеасаблівае прачытанне песні, выкананне яе ў лепшых традыцыях савецкіх спевакоў, строгі, зацікаўлены падыход да рэпертуару[1].

Рэпертуар спевака быў багаты і разнастайны: эстрадныя і ваенна-патрыятычныя песні, оперныя арыі, старадаўнія рамансы. Доўгія гады ён супрацоўнічаў з многімі беларускімі кампазітарамі, беларуская эстрадная песня займала вялікае месца ў яго творчасці[1].

В. Вуячыч быў першым выканаўцам песень многіх беларускіх кампазітараў (І. Лучанка, Я. Глебава, Л. Захлеўнага і інш.).

Сям'я

  • Жонка — Святлана Сямёнаўна Вуячыч (у дзявоцтве Яскевіч). З самага заснавання працуе ў Дзяржаўным ансамблі танца Беларусі, Народная артыстка Беларусі[9]
  • Сын — Андрэй (нар. у 1963 г.), скончыў універсітэт, валодае двума замежнымі мовамі
  • Унукі — Аляксей (скончыў радыётэхнічны інстытут) і Мікіта

Узнагароды

12 ліпеня 1999 Указам  (руск.) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 372 Вуячыч В. Л. быў узнагароджаны Медалём Францыска Скарыны.

Памяць

  • Віктар Вуячыч стаяў ля вытокаў Магілёўскага фестывалю «Залаты шлягер». Пасля смерці спевака арганізатары «Залатога шлягера» заснавалі спецыяльны прыз яго імя, якім узнагароджваліся лепшыя канкурсанты[10].
  • У верасні 2004 года на доме № 7 па вуліцы Я. Купалы, у Мінску, дзе жыў Віктар Вуячыч, устаноўлена мемарыяльная дошка[11].
  • 3 снежня 2008 года ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбыўся вечар памяці Народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча з удзелам майстроў мастацтваў[12][13].
  • У кастрычніку 2010 года ў станіцы Прыдарожнай  (руск.) Краснадарскага краю адкрыта мемарыяльная дошка памяці Віктара Вуячыча (работы беларускага скульптара Івана Міско)[14][15].

Дыскаграфія (няпоўная)

Нумарныя студыйныя альбомы

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Вуячич Виктор Лукьянович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 129. — 737 с.
  2. Минское государственное музыкальное училище им. М. И. Глинки. Выдающиеся выпускники цикловой комиссии «Пение»(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Семён Лиокумович. «И память сердца говорит…» (о I Всесоюзном конкурсе эстрады и песне-лауреате «Память сердца» (руск.)
  4. Discogs.com: Виктор Вуячич / Нинель Богуславская - Всесоюзный Конкурс Советской Песни (Москва, 1966) (руск.)
  5. Евгений Жарковский. Орфей ждёт («Кругозор  (руск.)» № 11.1967 г.)
  6. «7 дней (№ 7 от 18.02.2010)».Юрий Антонов: «Я не любил ходить в музыкальную школу» Архівавана 21 студзеня 2011. (руск.)
  7. «Вечерний Минск» (24.09.1999). А в памяти — его голос, его песни (руск.)
  8. Элеонора Езерская. «Тот самый Вуячич» (15.04.2008) Архівавана 25 сакавіка 2014. (руск.)
  9. Народная газета. Через годы, через расстоянья(недаступная спасылка) (руск.)
  10. Музыкальный конкурс «Золотой Шлягер» (руск.)
  11. «Рэспубліка» № 184 от 30.09.2004 Архівавана 17 сакавіка 2012. (руск.)
  12. Памяти Народного артиста Беларуси Виктора Вуячича(недаступная спасылка) (руск.)
  13. Министерство культуры Республики Беларусь: Основные мероприятия с 1 по 8 декабря 2008 года(недаступная спасылка) (руск.)
  14. «Я приду негромкой песней… Через тысячу лет я приду…» (руск.)
  15. Я Вас любил(недаступная спасылка) — Кубанские Новости 27.10.2000 (руск.)
  16. Вуячич Виктор (rexstar.ru) (руск.)
  17. 1970: Поёт Виктор Вуячич (Каталог советских виниловых пластинок) (руск.)
  18. 1970: Поёт Виктор Вуячич (фирма «Мелодия») (руск.)
  19. 1971: Поет Виктор Вуячич (руск.)
  20. 1975: Виктор Вуячич. Старица
  21. 1975: Виктор Вуячич (LP) (руск.)
  22. «Мелодия»: 1985 (руск.)
  23. 1987: Виктор Вуячич. Я столько прошел (руск.)

Літаратура

  • Зубрыч І. Вуячыч // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!