Віктар Віктаравіч Малашка (нар. 22 лістапада 1949, вёска Жырмоны, Уздзенскі раён) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1993), прафесар (1994). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі экалогіі (2004)[1]. Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь[2].
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут ў 1976 годзе. З 1976 года ў БСГА (з 1987 загадчык кафедры). З 2000 года загадчык кафедры анатоміі жывёл, адначасова з 2011 года — дэкан факультэта ветэрынарнай медыцыны Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта[1].
Кандыдат у майстры спорту па цяжкай атлетыцы[1].
Навуковыя працы па марфалогіі сельскагаспадарчых жывёл; электронная мікраскапіі, гістахіміі, лазерных тэхналогіях ветэрынарыі, біястымулятарах[1].