Выдатнік народнай асветы БССР[d]
Віктар Браніслававіч Дайліда (28 верасня 1930, в. Славінск, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 21 жніўня 2006) — беларускі паэт і пісьменнік. Бацька крытыка Лады Алейнік.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1952 годзе скончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. Настаўнічаў у Пастарынскай сямігадовай школе. Скончыў у 1957 годзе завочна факультэт беларускай мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага.
Быў намеснікам дырэктара Ішкалдскай (1957—1959), дырэктарам Войкавіцкай (1959—1962) васьмігадовых школ Баранавіцкага раёна, старшым рэдактарам на Брэсцкай студыі тэлебачання (1962). У 1962—1973 гадах — дырэктар Чапліцкай сярэдняй школы Слуцкага раёна, у 1973—1982 — намеснік дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Выдатнік народнай асветы БССР (1968).
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1969 года[1].
Пахаваны на могілках в. Славінск Слуцкага раёна[1].
Дэбютаваў у друку ў 1953 годзе. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вясна, хлопцы, вясна» (1966), «Была вайна» (1969), «Буслы над вёскай» (1979), «Гарох пры дарозе» (1991), кніг для дзяцей «Пяро дзікай качкі» (1977), «Сустрэча з маленствам» (1980), «Гнядыя коні» (1991), зборніка гумарэсак «Пыжыкавая шапка» (1986), дакументальнай аповесці «Тут яго сэрца» (2005).