Віктар Аляксандравіч Гвоздзеў (нар. 18 студзеня 1931, Смаленск) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР[1], вучоны ў галіне эканомікі сельскай гаспадаркі, кандыдат эканамічных навук (1981).
Член КПСС з 1956 года. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1954 годзе. З 1954 года галоўны інжынер Стайкаўскай МТС Багушэўскага раёна, дырэктар Зарубскай МТС Дубровенскага раёна, галоўны інжынер Дубровенскай РТС. З 1959 2-і сакратар Дубровенскага, з 1961 года 1-ы сакратар Езярышчанскага райкамаў КПБ. З 1962 года парторг Віцебскага абкама КПБ у Гарадоцкім тэрытарыяльна-вытворчам калгасна-саўгасным кіраванні, з 1963 года намеснік загадчыка сельска-гаспадарчым аддзелам Бюро ЦК КПБ па сельскаму гаспадаранню, у 1966—1969 гадах начальнік Галоўнага кіравання па асушэнні зямель і будаўніцтву саўгасаў на Палессі пры Міністэрстве меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР[1].
З кастрычніка 1969 года 1-шы сакратар Гомельскага абкама КПБ. З 1978 года намеснік, з кастрычніка 1979 года 1-шы намеснік Старшыні СМ БССР, адначасова з 1978 года старшыня Дзяржаўнага планавага камітэта БССР[1].
Член ЦК КПБ з 1971 года, член Бюро ЦК КПБ з верасня 1978 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1970 года, Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1971 гадах, з 1980 года[1].
У 1982 годзе пераведзены на працу ў Маскву на пасаду намесніка Старшыні Дзяржплана СССР (руск.) (бел.[2].
Навуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: арганізацыйна-эканамічныя аспекты міжгаспадарчай кааперацыі; планаванне ў сельскагаспадарчай вытворчасці; арганізацыя вытворчасці кармоў, ялавічыны і інш[2].