Віктар Іванавіч Чавусаў |
Род дзейнасці |
журналіст |
Дата нараджэння |
30 ліпеня 1871(1871-07-30) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
1920 |
Грамадзянства |
|
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Член у |
|
Віктар Іванавіч Чавусаў (30 ліпеня 1871, г. Санкт-Пецярбург — 1920) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст.
Скончыў у 1892 годзе Мінскую гімназію, у 1899 годзе Пецярбургскі ўніверсітэт. Працаваў памочнікам прысяжнага паверанага ў Мінску. Адзін з кіраўнікоў Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў і Мінскага літаратурна-артыстычнага таварыства. Выдавец, рэдактар-выдавец газеты «Минский курьер». У 1915—1917 гадах старшыня камітэта Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, які з’яўляўся цэнтрам літаратурна-грамадскага руху ў горадзе. Беспаспяхова хадайнічаў у снежні 1916 года аб правядзенні лекцыі Максіма Багдановіча «Беларускае адраджэнне». У 1918 годзе ўваходзіў у Менскае беларускае прадстаўніцтва.
Літаратура