Вячаслаў Аляксандравіч Бялоў (25 лютага 1938, г. Ленінград — 9 снежня 2010) — беларускі савецкі і расійскі спартсмен. Заслужаны майстар спорту СССР па сучасным пяцібор'і (прысвоена ў 1972 г.)[1]. Майстар спорту СССР па плаванні, фехтаванні. Заснавальнік школы пяціборцаў Беларусі. Ганаровы член таварыства «Дынама». Член саюза спартсменаў Беларусі. Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі ў 30-кіламетровай зоне Чарнобыльскай АЭС (чэрвень-ліпень 1986 г.). Палкоўнік міліцыі.
Скончыў Ерэванскі інстытут фізічнай культуры ў 1966. З 1967 інструктар па спорце Беларускага савета ФСТ «Дынама», з 1977 старшы выкладчык Мінскай вышэйшай школы МУС СССР[1].
Член каманд: зборная каманда СССР па плаванні (1957 г.); спартыўная каманда «Дынама» Рэспублікі Арменія (1965 г.); зборная каманда цэнтральнага савета «Дынама»; зборныя каманды БССР і СССР; штатная спартыўная каманда «Дынама» (1967 г .).