Вялікі Куяльнік (укр.: Великий Куяльник) — рака ў Адэскай вобласці Украіны. Даўжыня ракі — 150 км, плошча вадазборнага басейна — 1860 км².
Вялікі Куяльнік бярэ пачатак на паўднёва-ўсходніх схілах Падольскага ўзвышша, паблізу Падольска і працякае па тэрыторыі Падольскага, Ананьеўскага, Шыраеўскага і Іванаўскага раёнаў Адэскай вобласці. Упадае ў Куяльніцкі ліман, які аддзелены ад Чорнага мора перасыпам. На лімане, у межах Адэсы, размешчаны Куяльніцкі курорт. На рацэ размешчаны пасёлкі Далінскае, Шыраева, Іванаўка.
Жыўленне снегавое, летам мялее, часам перасыхае, у халодныя зімы перамярзае. У Вялікі Куяльнік упадае каля 40 малых рэк сумарнай працягласцю каля 280 км.