Блакітная дзіра стала вядомая дзякуючы французскаму даследчыку Жак-Іву Кусто, які ўключыў яе ў спіс 10 найлепшых месцаў у свеце для нырання. У 1972 годзе на сваім судне Каліпса ён вымераў глыбіню дзіры і пацвердзіў тэорыю яе ўтварэння[2]. Спусціўшыся на аднамесных субмарынах у дзіру, удзельнікі экспедыцыі выявілі масіўныя сталактыты, некаторыя з якіх размяшчаліся пад вуглом 10—13° да вертыкалі, што паказвала на геалагічны зрух і нахіл плато, якое ляжыць ніжэй.
Падчас прыліваў на месцы вялікай сіняй дзіры ўтвараюцца сапраўдныя віры, якія ўцягваюць у сябе ўсё, што плавае на паверхні: водарасці, дошкі, лодкі. Нярэдка ў гэтых вірах гінуць людзі. З наступам адліву дзіра пачынае вывяргаць з сябе магутныя фантаны вады, часам разам з рознага роду смеццем[3].
Аналіз суадносін тытану і алюмінію ў асадкавых пародах у суседніх з карставым правалам лагунах паказаў, што часы паміж 800 і 900 гадамі і паміж 1000 і 1100 гадамі былі на Юкатане вельмі засушлівымі перыядамі, што прывяло да заняпаду старажытнай цывілізацыі мая[4].
Зноскі
↑Belize Blue Hole reef(нявызн.). National Geographic Online. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 18 лютага 2016.