Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут

Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут (скар. ВМАТЭІН; рус.: ВХУТЕИН) — назва дзвюх навучальных устаноў у Ленінградзе (заснаваны ў 1922 г. на базе Акадэміі мастацтваў) і Маскве (заснавана ў 1926 на базе Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрняў), якія існавалі да 1930 года.

У 1930 маскоўскі ВМАТЭІН быў зачынены, а замест яго былі ўтвораны Маскоўскі архітэктурны інстытут, Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны мастацкі інстытут (якому пазней было прысвоена імя В. І. Сурыкава) і Маскоўскі паліграфічны інстытут (цяпер — Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт друку).

На базе ленінградскага ВМАТЭІНа-ЛВМТІ ў 1930 г. быў арганізаваны Інстытут пралетарскіх выяўленчых мастацтваў (ІНПВМ), у 1932 годзе ператвораны ў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры.

Гл. таксама

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya