Вылічальная матэматыка — раздзел матэматыкі, які ўключае ў сябе кола пытанняў, звязаных з выкананнем вылічэнняў і выкарыстаннем камп'ютараў. У больш вузкім разуменні вылічальная матэматыка — тэорыя лічбавых метадаў рашэння тыповых матэматычных задач.
Да задач вылічальнай матэматыкі адносяць рашэнне сістэм лінейных ураўненняў, знаходжанне ўласных значэнняў і вектараў матрыцы, задачы апраксімацыі, інтэрпаляцыі, экстрапаляцыі і інш.
Асноўнае адрозненне вылічальнай матэматыкі заключаецца ў тым, што пры вырашэнні вылічальных задач чалавек аперыруе машыннымі лікамі, якія з'яўляюцца дыскрэтнай праекцыяй рэчыўных лікаў на канкрэтную архітэктуру камп'ютара. Так, напрыклад, калі ўзяць машынны лік даўжынёй 8 байтаў, то ў ім можна запомніць толькі 264 розных лікаў, таму важную ролю ў вылічальнай матэматыцы іграюць ацэнкі дакладнасці алгарытмаў і іх устойлівасць да прадстаўлення машынных лікаў у камп'ютары. Менавіта таму, напрыклад, для вырашэння лінейнай сістэмы алгебраічных ураўненняў вельмі рэдка выкарыстоўваецца вылічэнне адваротнай матрыцы, бо гэты метад можа прывесці да памылковага вырашэння ў выпадку з сінгулярнай матрыцай, а вельмі распаўсюджаны ў лінейнай алгебры метад, заснаваны на вылічэнні вызначніка матрыцы і яе дапаўнення, патрабуе значна больш арыфметычных аперацый, чым любы ўстойлівы метад рашэння лінейнай сістэмы ўраўненняў.
Вылічальная матэматыка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 180. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Тихонов А. Н.Вычислительная математика // Математическая энциклопедия / И. М. Виноградов (гл. ред.). — М.: Советская энциклопедия, 1977. — Т. 1. — 576 с. — 150 000 экз. Стл. 822—825.