Вуліца Пісьменніка Смірнова (гістарычная назва: вуліца Заходняя) — вуліца ў паўночна-заходняй частцы Брэста. Названа ў гонар С. С. Смірнова ў 1981 годзе. Працягласць — 2425 м, ад пешаходнага моста насупраць Гарнізонных могілак да чыгуначнага пераезда. Сфарміравалася ў 1940 годзе. У сучаснай забудове пераважаюць 5-9-павярховыя дамы.