Вуліца Карла Лібкнехта — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. Названа ў гонар дзеяча нямецкага і міжнароднага рабочага руху Карла Лібкнехта (1871—1919). Працягласць 2,19 км. Да перайменавання ў 1922 насіла назву Нямецкая.
Вуліца двойчы перарываецца: чыгункай і вуліцай Клары Цэткін.
На скрыжаванні з вуліцай Карпава размешчаны скверы 50 гадоў УЛКСМ і Палянка, з вуліцай Купрыянава — Лютэранскі сквер. Яшчэ адзін безназоўны сквер размешчаны паміж дамамі №№ 94 і 106.