Востраў Шакальскага (руск.: Остров Шокальского), востраў, які знаходзіцца ў Карскім моры, пры ўваходзе ў Обскую губу. Адносіцца да тэрыторыі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Даўжыня каля 30 км, шырыня да 20 км, вышыня да 27 м, плошча 428 км². Востраў аддзелены ад Гыданскага паўвострава Гыданскім пралівам. Паверхня ўяўляе сабою раўніну, пакрытую тундравай расліннасцю. Да 1926 года востраў называўся Агнеса, сучасная назва дадзена ў гонар Ю. М. Шакальскага.