Мядзве́жыя астравы (руск.: Медвежьи острова) — архіпелаг з 6 астравоў у Паўночным Ледавітым акіяне, ва Усходне-Сібірскім моры. Уваходзяць у склад Якуціі (Расія).
Архіпелаг знаходзіцца ў напрамку на поўнач ад вусця ракі Калыма. У склад архіпелага ўваходзяць астравы Крастоўскі, Лявонцьева, Чатырохсталбавы, Пушкарова, Лысава, Андрэева. Агульная плошча каля 60 км². Вышыні да 273 м. Найвышэйшы пункт на востраве Крастоўскі. Астравы складзеныя з гранітаў і гліністых сланцаў.
На астравах пераважае арктычная тундравая расліннасць. Растуць імхі, ягель, жорсткія травы. У паўночна-ўсходняй частцы сустракаецца выкідны лес (плаўнік), які складаецца з піхты, лістоўніцы, таполі[1]. Жывёльны свет прадстаўлены дзікімі аленямі, мышамі і заходзячымі з мацерыка белымі мядзведзямі, ваўкамі, лісамі[1]. На архіпелагу знойдзены родавыя бярлогі белых мядзведзяў[2].
Гісторыя адкрыцця і даследавання
Астравы ўпершыню наведаў казак Якаў Пермякоў у 1710 годзе. У 1740 годзе Д. Я. Лапцеў дасягнуў Крастоўскага вострава і даў яму назву востраў святога Антонія. У 1769 годзе прапаршчыкі геадэзіі І. Лявонцьеў, І. Лысаў і А. Пушкароў зрабілі дастаткова дакладную карту астравоў[1]. У 1821 годзе астравы наведваў Ф. П. Урангель (руск.) (бел., а ў красавіку 1870 года экспедыцыя К. Ноймана (ням.: Karl Johann Heinrich Neumann)[1].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі