Востраў Танфільева (руск.: остров Танфильева, яп.: 水晶島) — востраў у Малой градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. На востраў таксама прэтэндуе Японія. Названы ў гонар Г. І. Танфільева[1].
Плошча вострава 12,92 км². Мае вулканічнае паходжанне. Вышыня паверхні 8 — 12 м. Даўжыня — 8,3 км. Найбольшая шырыня — 5,5 км. Пакрыты лугамі і зараснікамі хмызняку з карлікавай бярозы і вярбы. З’яўляецца часткай прыроднага заказніка «Малыя Курылы».
У старажытнасці населены айнамі, якія называлі востраў Танфільева Шышо («голыя скалы»). З канца XVIII ст. фактычна кантраляваўся японцамі. Афіцыйна ўвайшоў у склад Японіі толькі ў 1855 г. У канцы II сусветнай вайны насельніцтва складала 931 чал. У 1945 г. заняты савецкімі войскамі і пазней уключаны ў склад РСФСР. У наш час на востраве Танфільева месціцца расійская памежная застава.
Зноскі
Спасылкі