Ушышы́р (руск.: Ушишир) — астравы ў Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзяць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 5 км².
У склад Ушышыр уваходзяць усяго два востравы:
Абодва вулканічнага паходжання. На востраве Янкіча маецца актыўны вулкан Ушышыр (388 м). На поўдні месціцца буйная кратарная бухта. Шмат крыніц гарачай вады. Травяны покрыў маецца толькі на востраве Рыпанкіча. Астравы насяляюць марскія птушкі.
З мовы айнаў назва астравоў перакладаецца як «зямля гарачых крыніц». Айны наведвалі астравы з рытуальнымі мэтамі, паколькі лічылі іх месцам знаходжання бога агню і грому Канакамуі.
У японскіх кнігах Ушышыр згадваюцца з XVII ст. У XVIII ст. даследаваны японскай і расійскай экспедыцыямі. У 1875—1945 гадах уваходзілі ў склад Японіі. На астравах была размешчана вопытная сельскагаспадарчая станцыя, некаторы час жыло некалькі сем’яў айнаў.
Пасля далучэння да Расіі ў 1945 годзе незаселены.