Brooklyn Film Festival[d] (2006)
прэмія Бостанскага таварыства кінакрытыкаў[d] (2012)
Вольга Канстанцінаўна Курыленка (фр.: Olga Kurylenko, укр.: О́льга Костянти́нівна Куриле́нко; нар. 14 лістапада 1979, Бэрдзянск, Запарожская вобласць, Украінская ССР, СССР) — украінская і французская актрыса і мадэль[5].
Сыграла дзяўчат галоўных герояў у двух экранізацыях па матывах гульняў «Хітмэн», «Макс Пэйн» і ў працягу папулярнай серыі Джэймса Бонда «Квант суцяшэння», а таксама ў прыгодніцка-фантастычным баявіку «Забыццё».
Нарадзілася на поўдні Украіны, у горадзе Бэрдзянску Запарожскай вобласці 14 лістапада 1979 года.
Расла ў беднасці, у звычайнай савецкай камунальнай кватэры. Бацька дзяўчыны, Канстанцін Курыленка, пакінуў сям’ю неўзабаве пасля яе нараджэння. Пасля разводу яе маці, Марына Алябішава, працавала настаўнікам малявання, Вольгу выхоўвала бабуля Раіса. У маладосці Вольга атрымала вопыт жыцця ў чатырохпакаёвай камунальнай кватэры разам з шасцю суседзямі і некалькімі дзецьмі.
Калі дзяўчыне было 13 гадоў, яна разам з маці з’ехала на канікулы ў Маскву. Там яе выпадкова знайшла адна з мадэльных агентаў, якая падышла да яе на станцыі метро і прапанавала працу мадэлі. Спачатку маці Вольгі была настроена негатыўна, але ў рэшце рэшт Вольга прыняла прапанову і пачала наведваць курсы мадэляў у Маскве. Разам з тым яна вывучала мастацтва, мовы, гульню на фартэпіяна і танцы. Наступныя тры гады дзяўчынка жыла паміж Масквой і Бярдзянскім.
У свае 16 гадоў Вольга ўжо была гатовая да наступнага кроку. Яна паехала ў Парыж, за 6 месяцаў вывучыла Французскую мову, і пачала працаваць у мадэльным агенцтве Madison. Яна з’явілася на вокладцы часопіса Glamour калі ёй было ўсяго 18. Адразу пасля гэтага яе фота ўпрыгожылі вокладкі часопісаў Elle, Madame Figaro, Marie Claire, Vogue, неўзабаве яна стала «тварам» кампаній Lejaby, Bebe clothing, Clarins and Helena Rubinstein.
У 2000 годзе Вольга выйшла замуж за французскага фатографа Седрыка Ван Моля, але іх шлюб працягнуўся ўсяго два гады. Пасля гэтага яна атрымала свабоду, а французскі пашпарт дазволіў ёй падарожнічаць і працаваць на Захадзе. Пасля Вольга пайшла ў акцёрскае агенцтва і адмовілася ад кар’еры мадэлі на карысць кінематографа. Яе акцёрская кар’ера імкліва пайшла ўверх.
У 2005 годзе яна дэбютавала як Ірыс, пачуццёвая Прыгажуня, у фільме «Безназоўны» (2005) рэжысёр Дыяны Бертран.
Кінематаграфічныя ролі Вольгі былі выключна палкімі, а яе натуральная прыгажосць і адкрытая эратычнасць прыцягнулі ўвагу мужчынскай аўдыторыі. Яна знялася ў фільмах «Парыж, я люблю цябе» (2006) і «Змяя» (2006), а потым сыграла рускую прыгажуню Ніку Вароніну, дзяўчыну Цімаці Аліфанта у фільме «Хітмэн» (англ.: Hitman, 2007).
У 2006—2007 гадах актрыса была ў шлюбе з амерыканскім прадпрымальнікам Дэміянам Габрыелам[6].
Вольга сыграла ролю Камілы, дзяўчыны Джэймса Бонда, у фільме «Квант суцяшэння» (2008), які з’яўляецца працягам фільма «Казіно Раяль» (2006). Зацвярджэнне Курыленка на ролю дзяўчыны Бонда зрабіла яе імя вядомым на ўвесь свет — яна стала першай украінкай, якая абышла ў кастынгу на гэтую ролю такіх акторак як Кэмеран Дыяз, Сіена Мілер і шмат іншых.
У 2009 годзе актрыса пераехала ў Лондан. У чэрвені 2010 годзе пачаліся здымкі Франка-ўкраінскага фільма «Зямля забыцця», які распавядае пра ўплыў на лёсы людзей аварыі на ЧАЭС. Адну з галоўных роляў у фільме грае Вольга Курыленка — гэта яе першыя здымкі ва Украіне[7].
2013 Вольга і яе кампаньён Том Круз прадставілі новы фантастычны фільм «Забыццё»[8].
3 кастрычніка 2015 года актрыса нарадзіла сына Аляксандра Марка Гарацыя, ад брытанскага пісьменніка Макса Беніца, з якім у той час складалася ў адносінах[9].
15 сакавіка 2020 года паведаміла, што ёй паставілі дыягназ каранавіруснае захворванне COVID-19, і што яна ўжо тыдзень знаходзіцца ў ізаляцыі дома ў Лондане і што галоўныя яе сімптомы — падвышаная тэмпература і слабасць[10]. 20 сакавіка акторка паведаміла, што стан яе стабілізаваўся і яна ачуняла[11].
У лютым 2022 года выступіла супраць уварвання Расіі ва Украіну[12].
У 2015 годзе ў інтэрв’ю іспанскаму выданню «El Mundo» Курыленка выказалася адносна вайны на ўсходзе Украіны наступным чынам:
«Шчыра кажучы, усё гэта прымушае мяне сумаваць. Мы, рускія і ўкраінцы, — адзін і той жа народ — славяне. Мы нічым адзін ад аднаго не адрозніваемся. Тое, што адбываецца, не павінна быць паміж братамі і сёстрамі. Так што гэта абсурдна, як і ўсе войны без выключэння. [ … ] Хоць заўсёды адзначаецца, што пераможца ёсць, але на практыцы ім ніхто не з’яўляецца. Бо людзі гінуць і з таго, і з другога боку, і гэта велізарнае няшчасце. У кожнай вайне гінуць тысячы людзей. Дзеля чаго? Дзеля мінімальнай змены? А часам нават і гэтага не бывае. Яно таго не варта»[13][14].
У маі 2020 года актрыса заявіла, што не лічыць сябе ўкраінкай, а яе ДНК-тэст паказвае «славянскае» паходжанне. Гэтая заява выклікала скандал ва ўкраінскай інфармацыйнай прасторы[15].