Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Вольга Віктараўна Аржанухіна

Вольга Аржанухіна
Імя пры нараджэнні Вольга Віктараўна Аржанухіна
Дата нараджэння 21 красавіка 1959(1959-04-21) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці дызайнер, кераміст
Жанр дызайн інтэр'ераў, арт-дызайн
Вучоба
Член у

Вольга Віктараўна Аржанухіна (нар. 21 красавіка 1959, Краснаармейск, Саратаўская вобласць) — савецкі і беларускі дызайнер, мастак-кераміст.

Біяграфія

Нарадзілася 21 красавіка 1959 года ў Краснаармейску Саратаўскай вобласці. У 1981 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельніца мастацкіх выставак з 1982 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года[1], член Беларускага саюза дызайнераў з 1997 года.

Жыве ў г. Мінску[1].

Творчасць

Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Мастак-кераміст[1]. Спецыялізуецца на дызайне інтэр’ераў, арт-дызайне, кераміцы і стварэнні вітражоў у тэхніцы «Ціфані»[2][3].

Асноўныя творы: кафля для станцыі метро «Плошча Я. Коласа» ў г. Мінску, кафля для магазіна «Мінск» у г. Валгаградзе[1]; роспіс пліткі для спартыўнага комплексу «Стайкі» пад Мінскам[1], аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ў бібліятэцы Я. Купалы, інтэр’ер рэстарана «Альбатрос» (Мінск), наборы ваз «Марскія ракавіны», «Іней»[1].

Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Францыі, Германіі, Ізраіля, Італіі[3].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Аржанухіна Вольга Віктараўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  2. Беларускі саюз дызайнераў. Прозвішчы на "А".
  3. а б Каталог Беларускага саюза дызайнераў "Тутэйшы дызайн. Асобы і рэчы"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2021. Праверана 14 ліпеня 2021.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya