Вольга Аляксандраўна Садоўская (30 красавіка 1967 Мінск, БССР, СССР) — савецкая беларуская шашыстка, чэмпіёнка Беларусі па міжнародных шашках 2013 года сярод жанчын. Удзельніца чэмпіянату Еўропы 2012 года (6 месца). Міжнародны майстар. Трэніравала Андрэя Валюка[1].
Сястра—блізня Зоі Голубевай.
Бацька Зоі і Вольгі Садоўскіх, кандыдат у майстра спорту Аляксандр Садоўскі, з маленства прывучаў дочак да шашак. Трэніравалася ў Міхаіла Каца.