Вольга Аляксандраўна Залатарова (нар. 24 ліпеня 1964, Гомель) — беларуская эканамістка. Доктар эканамічных навук (2015), дацэнт (2001), прафесар.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Палітычная эканомія», 1988; аспірантура, 2004), Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (дактарантура, 2014).
Працавала ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (1988—2008, выкладчык кафедры эканамічнай тэорыі, дацэнт кафедры бухгалтарскага ўліку, кантролю і аналізу гаспадарчай дзейнасці), Палескім дзяржаўным універсітэце (з 2008, факультэт банкаўскай справы, кафедра банкаўскай справы, прафесар, у 2008—2011 і 2014—2016 — загадчык кафедры, у 2008—2011 — дэкан факультэта, з 2016 — прарэктар па вучэбнай рабоце і адначасова з сакавіка 2020 — факультэт эканомікі і фінансаў, кафедра банкінгу і фінансавых рынкаў, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: макраэканоміка; грашова-крэдытная палітыка; фінансавыя рынкі.