Вольга Аляксандраўна Аросева (21 снежня 1925, Масква — 13 кастрычніка 2013, Маскоўская вобласць) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка РСФСР (1985).
З 1950-х гадоў да канца жыцця была адной з вядучых актрыс Маскоўскага акадэмічнага тэатра сатыры. Плённа працавала ў кіно і на тэлебачанні. Вядомая выкананнем камедыйных, вострахарактарных роляў, сярод якіх ключавыя вобразы ў карцінах «Сцеражыся аўтамабіля» і «Старыя-разбойнікі». У 1969 годзе сыграла ролю Раісы Пятроўны ў стужцы «Беларусьфільма» «Чакай мяне, Ганна».