Спаборніцтвы па водным пола на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года праводзіліся ў водным цэнтры імя Марыі Ленк у раёне Бара-да-Тыхука ў Рыа-дэ-Жанейра з 6 па 20 жніўня 2016 года. Былі разгуляны два камплекты ўзнагарод сярод мужчын і жанчын. У спаборніцтвах бралі ўдзел 12 мужчынскіх і 8 жаночых зборных па 13 спартсменаў у кожнай.