Верхняя Лужыца

Герб Верхняй Лужыцы
Карта Верхняй Лужыцы (1635)

Ве́рхняя Лу́жыца (ням.: Oberlausitz, в.-луж.: Hornja Łužica) — гісторыка-геаграфічная вобласць, размешчаная на тэрыторыі германскай зямлі Саксонія і паўднёва-заходняй Польшчы (Ніжнесілезскае ваяводства), частка Лужыцы.

У Верхняй Лужыцы разам з немцамі жыве малая заходнеславянская народнасць - сорбы (20 тыс. чалавек). Кажуць сорбы на горнасорбскай мове, усе валодаюць нямецкай.

Тэрыторыя Верхняй Лужыцы ў першым тысячагоддзі была населеная мільчанамі. У X стагоддзі Лужыца была заваяваная нямецкімі феадаламі. У XI-XIV стагоддзях Верхняя Лужыца належала маркграфам Мейсэнскім, Польшчы, Чэхіі і Брандэнбургу. У 1320 годзе ў Верхняя Лужыца ўвайшла ў склад чэшскіх земляў (з 1526 года ў складзе Габсбургскай манархіі), а ў 1635 годзе стала валоданнем курфюрства Саксоніі. У 1815 г. частка Верхняй Лужыцы з горадам Гёрліц стала часткай прускай правінцыі Сілезіі. З 1541 года ў Верхняй Лужыцы праходзіць коннае вялікоднае шэсце Osterreiten.

Глядзіце таксама

Літаратура

  • Шаўчэнка К. В. Лужыцкае пытанне і Чэхаславакія: 1945—1948. — М., 2004.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!