Мільчане насялялі ў другой палове I тысячагоддзя тэрыторыю ў раёне Будзішына, які прыблізна адпавядае сучаснай Верхняй Лужыце (якая першапачаткова насіла назву Будзішынская зямля)[7]. Разам са слюбянамі, жараўлянамі і іншымі плямёнамі мільчане з'яўляюцца часткай каланізацыйнай плыні славян, пачаўшай перасяленне ў міжрэчча Эльбы і Одэра з VI стагоддзя. Як мяркуецца, славяне, якія раней за іншых асвоілі гэты рэгіён, прадстаўлялі сукоўска-дзедзіцкую культуру[8]. Пазней тэрыторыя рассялення мільчан падверглася ўплыву славян серюскай (русенскай) куьтуры[9]. Раёны на захадзе ад племяні мільчан насялялі далямінцы (галамачы) і нішане, на паўночным захадзе — ніжычы, на ўсходзе за ракой Бубр размяшчалась племя лужычан, на поўдні знаходзіліся вобласці рассялення чэхаў[1][10].
Разам з пашырэннем да IX стагоддзя сербскага племяннога саюза пачынае распаўсюджвацца этнонім сорбы сярод заходнеславянскіх плямёнаў, уключаючы мільчан, на тэрыторыі аж да сярэдняга цячэння Одэра[11]. У пачтку X стагоддзя племя мільчан было захоплена немцамі, як і ўсе астатнія плямёны саюза сорбаў[12].
Разам з лужычанамі мільчане сталі асноўнымі плямёнамі, якія прынялі ўдзел у фармаванні себалужыцкага этнаса. Тэрытарыяльна вобласць рассялення мільчан супадае з арэалам верхнялужыцкай мовы. Падзел на Ніжнюю і Верхнюю Лужыцу з'яўляецца з XV стагоддзя[7].